На роднай зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

работники сх_лань2

Сёлета спаўняецца 25 гадоў, як адразу пасля школы пачаў працаваць механізатарам у ААТ “Лань — Нясвіж” Станіслаў Некраш. Гэта зямля яму родная — нарадзіўся Станіслаў Генрыхавіч у Міцькавічах, шмат гадоў жыў у Вялікай Быхаўшчыне, а тры гады таму пераехаў з сям’ёй у цэнтр гаспадаркі, аграгарадок Лань. Родныя мясціны пакідаў толькі на час службы ў арміі, а пасля дэмабілізацыі ізноў вярнуўся на радзіму — гады са тры працаваў на трактары Т-150, а затым перасеў на пагрузчык. З таго часу і грузіць, як кажа сам Ста-ніслаў Генрыхавіч, “усё, што даручаць”, а гэта і буракі, і салому, і арганіку, на пагрузцы якой ён заняты і зараз. А каб давераная яму машына ТО-332, якой, дарэчы сёлета споўніцца 10 гадоў, працавала без збояў, старанна даглядае яе і пры неабходнасці самастойна рамантуе.

Усе заданні Станіслаў Некраш выконвае акуратна і добрасумленна, пастаянна знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва гаспадаркі, карыстаецца павагай у таварышаў па працы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.      

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.