На варце чысціні дарог

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дружны калектыў  ДЭУ № 65 працуе ўжо болей 10 гадоў.      Па словах кіраўніцтва, гэта ўмелыя, таленавітыя  спецыялісты, майстры сваёй справы. На здымку:  машыніст аўтагрэйдара Мікалай Халопіца, вадзіцель пагрузчыка  Анатоль Кныш,  машыністы аўтагрэйдара  Віктар Лабус і  Сяргей Гішавец

Дружны калектыў ДЭУ № 65 працуе ўжо болей 10 гадоў. Па словах кіраўніцтва, гэта ўмелыя, таленавітыя спецыялісты, майстры сваёй справы. На здымку: машыніст аўтагрэйдара Мікалай Халопіца, вадзіцель пагрузчыка
Анатоль Кныш, машыністы аўтагрэйдара
Віктар Лабус і Сяргей Гішавец

Газаэлектразваршчык   Аляксандр Нікановіч працуе ў ДЭУ № 65 з 2007 года. Займаецца рамонтам тэхнікі, дарожных знакаў, агароджванняў

Газаэлектразваршчык Аляксандр Нікановіч працуе ў ДЭУ № 65 з 2007 года. Займаецца рамонтам тэхнікі, дарожных знакаў, агароджванняў

Адной з камфортных умоў перамяшчэння па дарогах з’яўляецца іх добраўпарадкаванне. Гэта нялёгкая штодзённая праца многіх людзей, якія выбралі ў жыцці прафесію дарожніка. Сярод іх — работнікі філіяла дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 65 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Мінскаўтадар-Цэнтр” (ДЭУ № 65): машыністы аўтагрэйдара Віктар Лабус, Сяргей Гішавец, Мікалай Халопіца, вадзіцель пагрузчыка Анатоль Кныш і газаэлектразваршчык Аляксандр Нікановіч.
— Работы на дарогах вядуцца і ў дождж, і ў холад, і ў спякоту. Стварыць камфортныя ўмовы для пешаходаў і аўтамабілістаў немагчыма без спецтэхнікі, і тут самая адказная роля выпадае на машыністаў аўтагрэйдараў, — расказвае пра калектыў дырэктар ДЭУ № 65 Вячаслаў Мінкевіч. — Гэта амаль ювелірная работа. Кіраванне такой велізарнай машынай патрабуе вялікага вопыту і спецыяльных навыкаў. Нельга абысціся і без работы вадзіцеля пагрузчыка і газаэлектразваршчыка — у кожнага свае задачы. Эфектыўнасць дзейнасці прадпрыемства залежыць ад прафесіяналізму і самаадданай працы ўсіх нашых работнікаў.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.