Навасёлаў у вёсцы пабольшала

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і першы  намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец уручаюць ключы галоўнаму ветурачу гаспадаркі Дзянісу Сергіеню. У новай кватэры  ён будзе жыць з жонкай Надзеяй, якая да выхаду ў дэкрэт  працавала загадчыкам ветаптэкі, і дачушкай Стэфаніяй

Дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і першы
намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец уручаюць ключы галоўнаму ветурачу гаспадаркі Дзянісу Сергіеню. У новай кватэры
ён будзе жыць з жонкай Надзеяй, якая да выхаду ў дэкрэт
працавала загадчыкам ветаптэкі, і дачушкай Стэфаніяй

DSC08379

На мінулым тыдні ў аграгарадку Грыцкевічы адбылося ўручэнне ключоў і ордэраў на новыя кватэры жыхарам 8-кватэрнага дома з усімі выгодамі і аўтаномным ацяпленнем. Жыхарамі двух-і трохпакаёвых кватэр сталі механізатары Канстанцін Лось і Аляксандр Папоў, брыгадзір МТФ “Супрунавічы” Алена Палхоўская, бухгалтар Ганна Парэйка, аператар па штучным асемяненні жывёлы Ілья Антановіч, галоўны ветурач Дзяніс Сергіеня, галоўны заатэхнік Андрэй Вітко. Адна кватэра забраніравана для сям’і вет-урача. Абсалютная большасць навасёлаў — маладыя сем’і з маленькімі дзецьмі, якія, дзякуючы клопату дзяржавы, цяпер будуць расці ў новых, прасторных і ўтульных кватэрах.

Як патлумачыў дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч, новы дом у цэнтры гаспадаркі будаваўся з мэтай замацавання на вёсцы моладзі, каб яна бачыла тут сваю будучыню, пускала карані.

— У мінулым годзе мы выйшлі з прапановай на раённую ўладу, нас падтрымалі, — гаворыць Яўген Уладзіміравіч. — Грошы па льготным крэдытаванні згодна з Указам прэзідэнта № 346 ад 02.09.1996 г. вы-дзеліў Белаграпрамбанк. Генпадрадчыкам стала ПМК-218. Мы аплацілі праект і пракладку водаправода. Будаўніцтва, дарэчы, ішло вельмі хутка, да Новага года дом быў амаль гатовы, затрымала толькі неабходнасць прагрэць кватэры перад унутранымі работамі. Затым    будаўнікі закончылі аддзелку, паклеілі шпалеры і дом стаў прыдатны да засялення.

Аператар па штучным асемяненні жывёлы Ілья  Антановіч атрымліваў ключы ад сваёй трохпакаёвай кватэры разам з жонкай Юліяй  і сыночкам Мацвеем. Да гэтага яны жылі ў часовым  прыстасаваным жыллі і вельмі ўзрадаваліся  магчымасці  займець новае,  добраўпарадкаванае

Аператар па штучным асемяненні жывёлы Ілья
Антановіч атрымліваў ключы ад сваёй трохпакаёвай кватэры разам з жонкай Юліяй і сыночкам Мацвеем. Да гэтага яны жылі ў часовым прыстасаваным жыллі і вельмі ўзрадаваліся магчымасці займець новае, добраўпарадкаванае

Механізатар Канстанцін Лось і яго жонка  Настасся заедуць у кватэру разам з трыма дзецьмі. Іх старэйшай дачушцы зараз ідзе трэці годзік, а блізнятам Сяргею і Сняжане нядаўна споўнілася 2 месяцы. У трох пакоях новага жылля ім усім будзе дастаткова месца

Механізатар Канстанцін Лось і яго жонка
Настасся заедуць у кватэру разам з трыма дзецьмі. Іх старэйшай дачушцы зараз ідзе трэці годзік, а блізнятам Сяргею і Сняжане нядаўна споўнілася 2 месяцы. У трох пакоях новага жылля ім усім будзе дастаткова месца

Кіраўнік гаспадаркі таксама заўважыў, што побач з домам знахо-дзіцца ўсё, асабліва неабходнае маладым сем’ям — дзіцячы садок, школа, магазіны. Толькі жыві і працуй.

— Дарэчы, у нашай школе, — заўважыў далей Яўген Уладзіміравіч, — на 3 — 5 гадоў наперад праглядваюцца паўнацэнныя класы, і мы робім усё магчымае, каб так было і далей. І галоўнае тут, вядома, жыллё.

Першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, які прысутнічаў на ўрачыстым уручэнні ключоў, звяртаючыся да навасёлаў, сказаў:

— Вельмі радуе, што тут працуюць такія маладыя кадры, растуць дзеці, значыць, тут будзе працягвацца жыццё. Цяпер вы будзеце спакойна ісці на работу і з радасцю вяртацца з яе, ведаючы, што вас чакае свой, асабісты куток, у якім звіняць дзіцячыя галасы.

Каля ключоў і ордэраў на новыя кватэры ляжаць суве-нірныя шакаладныя “ключы”. Іх у падарунак навасёлам падрыхтаваў прафкам  ААТ “Грыцкевічы”,  які ўзначальвае  Алена Леўшык

Каля ключоў і ордэраў на новыя кватэры ляжаць суве-нірныя шакаладныя “ключы”. Іх у падарунак навасёлам падрыхтаваў прафкам
ААТ “Грыцкевічы”, які ўзначальвае Алена Леўшык

Самыя лепшыя  ўражанні ад новага жылля ў механізатара Аляксандра Папова. У гаспадарцы ён працуе ўжо 10 гадоў, стварыў тут сям’ю. Разам з ім у новай трохпакаёвай кватэры паселяцца яго жонка Марыя і дзеці — трохгадовы Андрэй і двухгадовая Жэня

Самыя лепшыя
ўражанні ад новага жылля ў механізатара Аляксандра Папова. У гаспадарцы ён працуе ўжо 10 гадоў, стварыў тут сям’ю. Разам з ім у новай трохпакаёвай кватэры паселяцца яго жонка Марыя і дзеці — трохгадовы Андрэй і двухгадовая Жэня

Ён пажадаў маладым людзям здароўя і шчасця ў новым доме і выказаў ад імя ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ўдзячнасць кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства за клопат аб людзях вёскі.

Пасля атрымання ключоў і ордэраў на жыллё навасёлы пачалі знаёміцца са сваімі новымі кватэрамі, якія, хочацца верыць, стануць для іх шчаслівымі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.