Падведзены вынікі, акрэслены перспектывы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па выніках раённай круглагадовай спартакіяды 2015 года першае месца заняў СВК “Агракамбінат Сноў”.  Узнагароду старшыні гаспадаркі, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаю Радаману ўручае старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко

Па выніках раённай круглагадовай спартакіяды 2015 года першае месца заняў СВК “Агракамбінат Сноў”. Узнагароду старшыні гаспадаркі, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаю Радаману ўручае старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко

(Заканчэнне. Пачатак у № 14)

Свае віншаванні працаў-нікам Нясвіжчыны адрасаваў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінабл-выканкама Уладзімір Гурыновіч. Ён заўважыў, што наш раён па-ранейшаму высока трымае сваю марку ў вобласці, пацвярджэннем чаго стала немалая колькасць узнагарод абласнога ўзроўню. Так, Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна былі адзначаны трактарыст-машыніст ЗАТ “1 Мая” Іван Сягей, апаратчык цэнтрыфугавання ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Анатоль Касмовіч, электрагазазваршчык філіяла “ДЭУ № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Эдуард Казлоўскі, слесар участка “Цеплавая і газавая гаспадарка” УП “Нясвіж-ская ЖКГ” Анатоль Сасіновіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА “СШ №1 г. Нясвіжа” Наталля Кажамякіна, урач ультрагукавай дыягностыкі, загадчык кабінета ўльтрагукавай дыягностыкі УАЗ “Нясвіжская цэнтральная раённая бальніца” Наталія Аляксеева.

Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта былі аб’яўлены аператару па доглядзе цялят малочнага перыяду ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аксане Абрамовіч, аператару машыннага даення СВК “Гарадзея” Кацярыне Кобусь, апаратчыку ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Валерыю Камлачу, вадзіцелю аўтамабіля філіяла “Аўтамабільны парк №8” ААТ “Мінскаблаўтатранс” Генадзю Плакса, прадаўцу магазіна №16 КУП “Магазін №3 г. Нясвіжа” Алене Тарасевіч, настаўніку па класе акардэёна ДУА “Аношкаўская ДШМ” Аляксею Андросіку.

Акрамя таго, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч уручыў Ганаровыя граматы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктару ААТ “Новае жыццё”, дэпутату Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Аношкаўскай выбарчай акрузе № 31 Андрэю Ратом-скаму і начальніку ўчастка “Друцкаўшчызна” СВК “Агракамбінат Сноў” Васілю Гадуну.

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы  і харчаванні Мінскага  абласнога выканаўчага  камітэта  ўзнагароджаны  загадчык малочнатаварнага комплексу «Сычы»  СВК «Агракамбінат Сноў»  Сяргей Краўчанка

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы
і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага
камітэта ўзнагароджаны загадчык малочнатаварнага комплексу «Сычы» СВК «Агракамбінат Сноў»
Сяргей Краўчанка

Удзельнікаў злёту перадавікоў вітае старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб,яднанняў і палітычных партый Мінскай вобласці  Марыя Худая

Удзельнікаў злёту перадавікоў вітае старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб,яднанняў і палітычных партый Мінскай вобласці
Марыя Худая

Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага  камітэта атрымаў апаратчык ААТ «Нясвіжскі завод  медыцынскіх прэпаратаў»  Валерый Камлач

Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага
камітэта атрымаў апаратчык ААТ «Нясвіжскі завод
медыцынскіх прэпаратаў» Валерый Камлач

Падзяку старшыні Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта атрымала аператар па доглядзе цялят малочнага перыяду  ААТ «Нясвіжскія Астроўкі»  Аксана Абрамовіч

Падзяку старшыні Мінскага
абласнога выканаўчага камітэта атрымала аператар па доглядзе цялят малочнага перыяду
ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Аксана Абрамовіч

Ганаровых грамат камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама былі ўдастоены старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей, галоўны інжынер-энергетык ААТ “17 верасня” Анатоль Савасцей, загадчык МТК “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Краўчанка, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Рацкевіч, галоўны бухгалтар ААТ “Грыцкевічы” Ганна Хомка, інжынер-будаўнік ААТ “Новае жыццё” Алена Мароз, трактарыст-машыніст ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Валерый Макавоз, галоўны інжынер ААТ “Лань-Нясвіж” Міхаіл Ігнатовіч, брыгадзір комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ЗАТ “1 Мая” Святлана Шкода, трактарыст-машыніст ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Пётр Губей.

Па завяршэнні ўзнагароджванняў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў сваё пастыр-скае слова сказаў  Яго Прэасвяшчэнства епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Узгадаўшы словы з верша вялікага беларускага паэта і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве”, ён адзначыў, што на Нясвіжскай зямлі Бог прысутнічае асаб-ліва яўна, сведчаннем чаму з’яўляюцца шматлікія дасягненні жыхароў Нясвіжчыны як на працоўнай, так і на духоўнай ніве. Епіскап выказаў спа-дзяванне, што новы храм Узнясення Гасподня, будаўніцтва якога заканчваецца ў Нясвіжы, адкрыецца, як і плануецца, у Дзень Незалежнасці 3 ліпеня і шчыра падзякаваў усім, хто справай і ўласнымі сродкамі спрыяе ўзвядзенню святыні.

Часты і жаданы госць раённых мерапрыемстваў, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб,яднанняў  і палітычных партый  Мінскай вобласці Марыя Худая ў сваім звароце да герояў дня адзначыла, што заўсёды вельмі ганарылася сваімі землякамі і што асабліва рада бачыць, як побач з ветэранамі вытворчасці старанна і добрасумленна працуе моладзь. Яна таксама нагадала, што 2015 год быў годам 70-годдзя Вялікай Перамогі, і наша шчырая праца на карысць роднага краю — гэта лепшая даніна памяці тым, хто некалі загінуў у змаганні за яго свабоду. Марыя Мікалаеўна ўручыла юбілейныя медалі “70 год Вялікай Перамогі” старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко, старшыні СВК “Агракамбінат Сноў”, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаю Радаману, першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Анатолю Драгаўцу, старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыю Лазюку і дырэктару УП “Нясвіжская ЖКГ” Аляксандру Жуку.

Падчас святочнага мерапрыемства

Падчас святочнага мерапрыемства

Ад імя гасцей — дэлегацый суседніх раёнаў — удзельнікаў святочнога мерапрыемства павіншаваў кіраўнік дэлегацыі Клецкага раёна, першы намеснік старшыні Клецкага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Ломскі.

Пасля віншаванняў ад гасцей прыйшла чарга ўзнагароджвання па выніках раённага спаборніцтва за 2015 год, якое правёў старшыня райвыканкама Іван Крупко. Ён уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама 29 работнікам, якія перамаглі ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Усе яны будуць занесены на раённую Дошку гонару. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і па выніках работы за 2015 год Падзяка старшыні райвыканкама была аб’яўлена 37 працаўнікам раёна. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі 33 чалавекі.

На свяце былі адзначаны не толькі тыя, хто выдатна праявіў сябе ў прафесійнай дзейнасці, але і тыя, хто вызначыўся ў грамадскай рабоце. Старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк уручыў Ганаровыя граматы Няс-віжскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, мэтанакіраваную работу па ўмацаванні сувязяў Савета дэпутатаў з выбаршчыкамі дырэктару раённага ўнітарнага прадпрыемства “Нясвіжская швейная фабрыка”, дэпутату Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Ленінскай выбарчай акрузе №1 Аляксандру Панчанку, намесніку начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дэпутату Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Ленін-скай выбарчай акрузе №2 Таццяне Толсцік і галоўнаму спецыяліс-ту Ланскага сельскага выканаўчага камітэта Святлане Еўтух.

Былі таксама названыя лепшыя ў спартыўнай сферы — па выніках круглагадовай спартакіяды Нясвіжскага раёна 2015 года. І ўпершыню — пераможцы ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні сярод прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама сярод інды-відуальных домаўладальнікаў.

Рускі народны танец «Калінка» ў выкананні  народнага ансамбля  танца «Узорыца»

Рускі народны танец «Калінка» ў выкананні
народнага ансамбля танца «Узорыца»

На сцэне — Міхаіл Ерахавец з песняй  «Лебедзь белы» і харэаграфічны тандэм Настассі Грабаравай і Алега Чэкмана

На сцэне — Міхаіл Ерахавец з песняй
«Лебедзь белы» і харэаграфічны тандэм Настассі Грабаравай і Алега Чэкмана

Віншаванне школьнікаў удзельнікам злёту  перадавікоў

Віншаванне школьнікаў удзельнікам злёту
перадавікоў

Другая  — канцэртная — частка свята стала сімвалам адкрыцця Года культуры на нашай зямлі. Яна падаравала гледачам сапраўднае суквецце талентаў. Незабыўныя ўражанні пакінулі ўсе без выключэння ўдзельнікі святочнага канцэрта — узорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”, ансамбль песні “Суседзі”, народны ансамбль песні “Млечны шлях”, народны інструментальны ансамбль “Нясвіж-скія лыжкары”, народны ансамбль песні і танца  “Вяночак”, народны ансамбль танца “Узорыца”, народны ансамбль песні “Згода”, салісты Міхаіл Ерахавец і Ігар Гарбачоў, трыа ў складзе Рынаты Макаш, Кацярыны Крыкала і Любові Дрык, якому дапамагала мужчынская танцавальная група. Кветкі ад старшыні райвыканкама Івана Крупко ўсім удзельнікам святочнага канцэрта сталі яго лагічным завяршэннем.

Свята адшумела, жыхароў раёна чакаюць новыя працоўныя здзяйсненні. Няхай на іх будзе багаты 2016 год, які ўжо ўпэўнена крочыць па нашай зямлі!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.