Падведзены вынікі, акрэслены перспектывы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пераможцам па выніках работы народнагаспадарчага  комплексу Нясвіжскага раёна за 2015 год сярод арганізацый  у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання і гандлю стаў філіял «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».  На здымку: старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко ўручае ўзнагароду начальніку арганізацыі Вячаславу Мінкевічу

Пераможцам па выніках работы народнагаспадарчага
комплексу Нясвіжскага раёна за 2015 год сярод арганізацый
у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання і гандлю стаў філіял «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».
На здымку: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае ўзнагароду начальніку арганізацыі Вячаславу Мінкевічу

На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу Нясвіжскага раёна за 2015 год. На яго сабраліся прадстаўнікі самых розных прафесій, спецыялісты і кіраўнікі прадпрыемстваў, духоўныя настаўнікі. Нягледзячы на шматлікія адрозненні ў спецыфіцы працы, усіх іх аб’яднала любоў да сваёй справы і людзей, дзеля якіх яны працуюць, адказнае стаўленне да даверанага ўчастка работы, а значыць, і да будучыні краіны ў цэлым.

Раздзяліць свята з жыхарамі Нясвіжчыны прыбылі пачэсныя госці — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінабл-выканкама Уладзімір Гурыновіч, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман, старшыня каардынацыйнага савета палітычнах партый і арганізацый Мінскай вобласці, першы сакратар абкама КПБ Марыя Худая, намеснік генеральнага дырэктара па кадравай рабоце ААТ “Мінскі трактарны завод” Андрэй Саслянкоў, Яго Прэасвяшчэнства епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення айцец Мікалай, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка.

Па традыцыі, на свята прыбылі і дэлегацыі суседніх раёнаў — Клецкага, Стаўбцоўскага, Капыльскага, Уздзенскага Мінскай вобласці, Карэліцкага Гродзен-скай і Ляхавіцкага Брэсцкай абласцей.

Відэафільм аб выніках работы ўсіх галін раёна за 2015 год, паказаны на пачатку свята, стаў для ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства цікавым наглядным аповедам аб дзейнасці народнагаспадарчага комплексу раёна, у якім многія ўбачылі не толькі сябе, але і сваіх калег, сяброў і знаёмых, па-новаму ад-крылі для сябе сваю малую радзіму.

Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч уручае Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад  у развіццё сельскагаспадарчай галіны Нясвіжскага раёна  і Мінскай вобласці загадчыцы малочнатаварнай фермы  ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Надзеі Сукала

Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч уручае Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад
у развіццё сельскагаспадарчай галіны Нясвіжскага раёна
і Мінскай вобласці загадчыцы малочнатаварнай фермы
ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Надзеі Сукала

Шмат цікавых фактаў было агучана ў прывітальным слове старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івана Крупко. Ён зрабіў ёмкі агляд галоўных падзей 2015 года, у які ўвайшлі і мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю раёна ў лютым, і ўзнагародж-ванне некалькіх працаўнікоў Нясвіжчыны дзяржаўнымі ўзнагародамі, і адкрыццё пасля рэканструкцыі Нясвіжскай аўта-станцыі, і юбілейнае, ХХ-е свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”, прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй, і выбары Прэзідэнта краіны, на якіх за кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі прагаласавала 88,45 % жыхароў Нясвіжчыны ад тых, што прынялі ўдзел у галасаванні, і многія другія незабыўныя падзеі. Кіраўнік раёна таксама нагадаў, што ў 2015 годзе ўпершыню быў сабраны ўраджай у 72,9 цэнтнера з гектара — самы высокі ў гісторыі Нясвіжчыны. Яшчэ адзін рэкорд паставілі жывёлаводы раёна — на адну карову было ўпершыню надоена 7224 кілаграмы малака.

Акрамя агляду дасягненняў мінулага года, старшыня райвыканкама Іван Крупко таксама акрэсліў перспектывы, сярод якіх — далейшая рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі і пашырэнні магутнасцей па вытворчасці цукру з давядзеннем перапрацоўкі сыравіны на Гара-дзейскім цукровым камбінаце да 12, а затым і да 14 тон у суткі. Да канца верасня бягучага года павін-на быць завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве экспартна-арыентаванага малакаперапрацоўчага прадпрыемства магутнасцю перапрацоўкі 500 тон малака ў суткі — Нясвіж-скага завода дзіцячага харчавання. Для арганізацыі вытворчасці на ім будзе створана 204 рабочыя месцы. Свае планы ёсць і ў развіцці сельскагаспадарчай, будаўнічай, сацыяльнай галіны, у стварэнні аптымальных умоў для дзейнасці малога і сярэдняга бізнесу.

Напрыканцы свайго выступлення кіраўнік раёна ў асобе тых, хто быў запрошаны на свята, па-дзякаваў усім працаўнікам Няс-віжчыны за дастойную і выніковую працу ў 2015 годзе, пажадаў усім добрага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту, каб 2016 год стаў годам добрых перамен, новых дасягненняў і перамог.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае Ганаровую грамату райвыканкама   Івану Лагавому, дырэктару беларуска-галандскага  СП ТАА “Фармлэнд”, якое перамагло ў раённым  спаборніцтве сярод прамысловых прадпрыемстваў

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае Ганаровую грамату райвыканкама Івану Лагавому, дырэктару беларуска-галандскага
СП ТАА “Фармлэнд”, якое перамагло ў раённым
спаборніцтве сярод прамысловых прадпрыемстваў

Ганаровую грамату Мінскага  абласнога Савета  дэпутатаў  дырэктару ААТ  “Новае жыццё”,  дэпутату   Нясвіжскага раённага  Савета  дэпутатаў  па Аношкаўскай выбарчай акрузе  № 31  Андрэю Ратомскаму  ўручае начальнік галоўнага  ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы  Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч

Ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктару ААТ “Новае жыццё”, дэпутату Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Аношкаўскай выбарчай акрузе № 31 Андрэю Ратомскаму ўручае начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч

Падзяку міністра сельскай  гаспадаркі  і харчавання  Рэспублікі Беларусь  атрымалі  аператар  па адкорме  буйной рагатай жывёлы  ААТ “17 верасня” Алена Залеская  і загадчык  комплексу па дарошчванні  і адкорме буйной рагатай жывёлы СВК “Гарадзея” Дзмітрый  Аляшкевіч

Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымалі аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “17 верасня” Алена Залеская і загадчык комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы СВК “Гарадзея” Дзмітрый Аляшкевіч

Старшыня Нясвіжскага райсавета  дэпутатаў  Валерый  Лазюк  узнагароджвае Ганаровай граматай Нясвіжскага раённага  Савета  дэпутатаў  намесніка  начальніка ўпраўлення  па працы,  занятасці  і сацыяльнай абароне  райвыканкама, дэпутата Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Ленінскай выбарчай акрузе № 2 Таццяну Толсцік

Старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк узнагароджвае Ганаровай граматай Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дэпутата Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Ленінскай выбарчай акрузе № 2 Таццяну Толсцік

Віншавальную эстафету пераняў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, які адрасаваў шмат самых цёплых слоў працаўнікам вёскі і высока ацаніў іх работу. Ён выканаў пачэсную місію ўручэння ўзнагарод свайго Міністэрства. Так, за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Нясвіжскага раёна і Мінскай вобласці Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымалі загадчык МТФ ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Надзея Сукала, аператар па адкорме свіней СВК “Агракамбінат Сноў” Тамара Курыла, аператар па аб-слугоўванні дойнага статку ААТ “Новае жыццё” Сяргей Маляйковіч, загадчык МТФ ААТ “Лань-Нясвіж” Міхаіл Тронца, трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Кастоўскі, загадчык МТФ СВК “Гарадзея” Ірына Лобусь. Падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь былі аб’яўлены аператару па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “17 верасня” Алене Залескай, аператару па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ААТ “Юшавічы” На-дзеі Арсяновіч, аператару па адкорме свіней ААТ “Сейлавічы” Ганне Цвірко і загадчыку комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы СВК “Гара-дзея” Дзмітрыю Аляшкевічу.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота

Наталлі  ЕРМАШЭНКА. 

(Заканчэнне —

у наступным нумары).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.