Працоўны шлях — амаль паўстагоддзя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC09593

46 гадоў прысвяціў працы на зямлі механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Баляслаў Цвірка. Усё яго жыццё звязана з вёскай Качановічы — тут ён нара-дзіўся і вырас, тут стварыў сям’ю і выгадаваў дзяцей. І хаця пасля заканчэння пачатковых класаў у Качановічах вучыўся ў трэцяй Нясвіж-скай школе, горад яго так і не прывабіў. Юнак паступіў у Клецкае СПТВ і, атрымаўшы спецыяльную адукацыю, прыйшоў у родную гаспадарку працаваць механізатарам. Адзін год пабыў вадзіцелем, але душа да гэтай работы так і не лягла — на палях было лепш, і да гэтага часу Баляслаў Казіміравіч іх не пакідае. За 46 гадоў змяніў 4 трактары, што не так і шмат за такі час. Тэхніка ў руках вопытнага механізатара жыве доўга, таму што абыходзіцца ён з ёю, як з лепшым сябрам — клапоціцца, даглядае, калі трэба, то і “падлечыць” з веданнем справы. Практычна ўсе сельгасработы Баляслаў Казіміравіч ведае “на выдатна” — толькі на жніве шчыраваў 20 гадоў на камбайнах СК-4 і СК-5, а яшчэ на буракаўборачным камбайне ўбіраў буракі, быў звеннявым на апрацоўцы пасеваў цукровых і кармавых буракоў, вясной і восенню — культываваў, араў, сеяў. — Усяго і не пералічыць, — гаворыць механізатар, — што даводзілася выконваць. А якое заданне — мне розніцы няма. Усе работы люблю аднолькава. Адказнасць і добрасумленнасць майго суразмоўцы не засталіся незаўважанымі: ён адзначаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалём “За працоўную доблесць”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і іншымі працоўнымі ўзнагародамі. У дзень, калі быў зроблены здымак, Баляслаў Казіміравіч уздымаў зябліва на амаль што новым трактары МТЗ-1221, атрыманым у 2014 годзе, араў у дзень 11-12 гектараў пры норме 7. Зараз, у час адноснага зацішша на палетках, ён заняты на адвозцы біягумусу з Ланскай біягазавай станцыі. Наперадзе — вясна з яе адвечнымі клопатамі і ажыўленнем на палях. Работы стане значна больш, што для такога вопытнага механізатара, як Баляслаў Казіміравіч Цвірка, толькі ў радасць, таму што без працы ён не ўяўляе свайго жыцця.   

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.