Спалонены святлом

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

file65vsrjultjd10ofdmcjt_800_480

Калі мне было 14 гадоў, я ўпершыню ўзяў  пласцінку з песнямі гэтага незвычайнага спевака… Да гэтай пары я слухаю і ўслухоўваюся ў словы, лаўлю кожны хрып голасу барда і паэта.

Уладзімір Высоцкі — не проста паэт, бард ці акцёр. Для многіх ён — увасабленне эпохі, змагар за праўду, і многа яшчэ хто. Для мяне ж Уладзімір Сямёнавіч — гэта перш за ўсё паэт і настаўнік. Згадзіцеся, што гэта незвычайна, калі людзі шукаюць адказы на жыццёвыя пытанні ў творах. Да гэтай пары, слухаючы і чытаючы творы  аднаго з маіх любімых паэтаў, я знаходжу нешта новае і незвычайнае.

Мне стала вельмі цікава, што атрымаецца, калі творы любімага творцы загучаць на роднай мове? Што атрымалася з гэтага — чытайце ніжэй.

 

Певец у микрофона

Я весь в свету, доступен всем глазам,

Я приступил к привычной процедуре —

Я к микрофону встал, как к образам…

Нет-нет, сегодня точно — к амбразуре.

 

И микрофону я не по нутру —

Да, голос мой любому опостылит!

Уверен, если где-то я совру —

Он ложь мою безжалостно усилит.

 

Бьют лучи от рампы мне под рёбра,

Лупят фонари в лицо недобро,

И слепят с боков прожектора,

И — жара!.. Жара!

 

Он, бестия, потоньше острия —

Слух безотказен, слышит фальшь до йоты.

Ему плевать, что не в ударе я,

Но пусть я честно выпеваю ноты.

 

Сегодня я особенно хриплю,

Но изменить тональность не рискую.

Ведь если я душою покривлю —

Он ни за что не выпрямит кривую.

 

На шее гибкой этот микрофон

Своей змеиной головою вертит.

Лишь только замолчу — ужалит он!

Я должен петь до одури, до смерти.

 

Не шевелись, не двигайся, не смей!

Я видел жало — ты змея, я знаю!

А я сегодня заклинатель змей:

Я не пою — а кобру заклинаю!

 

Прожорлив он, и с жадностью птенца

Он изо рта выхватывает звуки.

Он в лоб мне влепит девять грамм свинца.

Рук не поднять — гитара вяжет руки!

 

Опять!.. Не будет этому конца!

Что есть мой микрофон — кто мне ответит?

Теперь он — как лампада у лица,

Но я не свят, и микрофон не светит.

 

Мелодии мои попроще гамм,

Но лишь сбиваюсь с искреннего тона —

Мне сразу больно хлещет по щекам

Недвижимая тень от микрофона.

 

Я освещён, доступен всем глазам.

Чего мне ждать? Затишья или бури?

Я к микрофону встал, как к образам…

Нет-нет, сегодня точно — к амбразуре!

Владимир Высоцкий.

 

Спявак  ля мікрафона 

Даступны ўсім вачам, спалонены святлом,

Звычайную пачаў я працэдуру —

Ля мікрафона стаў, як перад абразом…

Не-не, здаецца, перад амбразурай.

 

Недаспадобы мікрафону я,

Дый голасу майму даўно не рады!

Як раптам з вуснаў зляціць маіх хлусня —

Узмоцніць тут жа словы ён няпраўды.

 

Промні б’юць ад рампы мне пад рэбры,

Пражэктары — у твар — нібы так трэба!

А з бакоў — святло ад ліхтара,

Гарачыня!.. Гарачыня!

 

А шэльма ён, танчэйшы вастрыя —

Слых бездакорны, чуе фальш да ёты.

Яму пляваць, што не ў гуморы я,

Але спяваць павінен шчыра ноты.

 

Сягоння зноў я моцна так хрыплю,

Змяніць танальнасць ўсё ж не рызыкую.

Калі душой я раптам пакрыўлю —

Ніколі ён не выпраміць крывую.

 

На шыі гнуткай гэты мікрафон —

У галавы — змяінае вярчэнне.

Як толькі змоўкну — тады ўджаліць ён!

Спяваць да смерці трэба мне, да ачмурэння.

 

Не варушыся, не рухайся, не смей!

Я тваё джала бачу, назіраю!

І я нібыта — заклінальнік змей:

Я не пяю — а кобру заклінаю!

 

Ён ненасытны, падобны птушаню —

І з роту ён выхоплівае гукі.

У лоб залепіць ён дзевяць грам свінцу.

Рук не падняць — гітара вяжа рукі!

 

Ізноў не будзе гэтаму канца!

Што ёсць мой мікрафон? Куды ён меціць?

Ля твару, як лампада ля вянца,

Я не святы, і мікрафон не свеціць.

 

Прасцей за гамы мелодыі мае,

Ды толькі зб’юся з праўдзівага тону —

Адразу моцна па шчоках маіх б’е

Цень нерухомы зноў ад мікрафона.

 

Даступны ўсім вачам, спалонены святлом,

Што мне чакаць? Зацішша або буры?

Ля мікрафона стаў, як перад абразом…

Не-не, здаецца, перад амбразурай.

Пераклад  Андрэя Козела.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.