Свята мастацкай творчасці

Поделитесь с друзьями
  • 3
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Адна каліна”, якую на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах выконвалі  Рыната Макаш, Кацярына Крыкала  і Любоў Дрык у суправаджэнні мужчынскай танцавальнай групы

Вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Адна каліна”, якую на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах выконвалі Рыната Макаш, Кацярына Крыкала і Любоў Дрык у суправаджэнні мужчынскай танцавальнай групы

У нядзелю ў РЦК адбыўся V раённы фестываль мастацкай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем” па выніках

працы за 2015 год, у якім удзельнічалі калектывы аматарскай творчасці раёна. Ён стаў сапраўдным святам мастацтваў

для ўсіх, каму пашчасціла на ім пабываць.

Сюрпрызам стала сама форма арганізацыі сцэнічнага дзеяння: яно перанесла гледачоў у курортную гасцініцу, работнікі якой напачатку былі засмучаны змяншэннем колькасці пастаяльцаў і перспектывай страціць работу. Аднак нечаканая навіна пра тое, што ў іх гасцініцу едуць артысты “з розных валасцей”, адразу ўсіх моцна ўзбадзёрыла і выступленні “прыезджых артыстаў” пачалі перамяжацца са сцэнамі з жыцця адпачываючых. Міні-спектаклі, якія разыгрывалі ўдзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага СДК, сталі для гледачоў сапраўднымі сеансамі смехатэрапіі, поўнымі някрыўднага, але вельмі трапнага гумару, узятага з рэчаіснасці.

Мужчынская вакальная група народнага ансамбля песні “Ланская бяседа”  (кіраўнік Дзмітрый Дэмух)

Мужчынская вакальная група народнага ансамбля песні “Ланская бяседа”
(кіраўнік Дзмітрый Дэмух)

Выдатна спрацавалі і вядучыя канцэртнай дзеі Алёна Вінаград і Валянціна Штоп, якія ў ролях работнікаў гасцініцы так вобразна і пераканаўча “склейвалі” канцэртныя нумары ў адну рухомую дзею, што ўвага залы не слабела ні на хвіліну за ўвесь час двухгадзіннага відовішча.

Многія артысты былі ўжо вядомыя ў раёне, а некаторыя з’явіліся на раённай сцэне ўпершыню і сталі вельмі прыемным сюрпрызам для гледачоў. Новыя, цікавыя галасы і прыгожыя, змястоўныя песні нікога не пакінулі раўнадушным. Так, зала горача апладзіравала Але Рэпінай з Ужанкаўскага СДК, Вікторыі Сачук са Слаўкаўскага СК, Ганне Новік з Высакаліпскага СДК, дуэту Марыны Мірончык і Міхаіла Гуцько з Лявонавіцкага СДК і ўсім астатнім удзельнікам канцэрта. Асаблівы сюрпрыз падрыхтаваў і мэтр раённай аматарскай творчасці — народны ансамбль песні “Лянок” Аношкаўскага СДК (кіраўнік Вікторыя Карачун), які выканаў акапэльна вядомую песню “Отговорила роща золотая” на верш Сяргея Ясеніна, прадэманстраваўшы ў ёй без падтрымкі музыкі ўсе багатыя адценні сваіх галасоў.

Асобнымі яскравымі момантамі канцэртнага відовішча сталі і харэаграфічныя кампазіцыі юных і дарослых удзельнікаў фестывалю. Танцавальныя калектывы Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Кацярына Лабаза), Аношкаўскага СДК (кіраўнік Ірына Саленік), “Натхненне” РЦНТ (кіраўнік Анастасія Стульба), “Арыён” РЦК (кіраўнік Жанна Галавач) стварылі, кожны па-свойму, непаўторныя рухомыя карціны, якія асвяцілі захапленнем твары гледачоў.

Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня ўручае ўзнагароду  дырэктару Грыцкевіцкага СДК  Людміле Гадун

Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня ўручае ўзнагароду дырэктару Грыцкевіцкага СДК Людміле Гадун

Дзіцячы танцавальны  калектыў   Аношкаўскага СДК (кіраўнік Ірына Саленік)

Дзіцячы танцавальны калектыў
Аношкаўскага СДК (кіраўнік Ірына Саленік)

Вядучыя канцэртнай дзеі  Алёна Вінаград і Валянціна Штоп

Вядучыя канцэртнай дзеі
Алёна Вінаград і Валянціна Штоп

Завяршыла канцэртную частку святочнага мерапрыемства вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Адна каліна” (Расія, Украіна і Беларусь), якую выконвалі Рыната Макаш, Кацярына Крыкала і Любоў Дрык у суправаджэнні мужчынскай танцавальнай групы (кіраўнік Жанна Галавач). Дарэчы, гэтыя выканаўцы разам з сямейным дуэтам Таццяны і Ганны Язэпчык пакінулі вельмі добрае ўражанне аб Нясвіжчыне на абласным фестывалі нацыянальных культур у Маладзечне.

Пасля наступіла чарга ўзнагароджвання лепшых работнікаў культуры і ўдзельнікаў аматар-скай творчасці па выніках работы за 2015 год. Узнагароджанне пачаў  намеснік старшыні Нясвіж-скага райвыканкама Аляксандр Майсеня. У сваім прывітальным слове ён адзначыў:

— Сёння мы сталі сведкамі сапраўднага свята, фестывалю, на якім усе яго ўдзельнікі сапраўды адчынілі дзверы сваіх талентаў, адкрылі свае душы. Нездарма ў клубах нашага раёна працуе 187 розных гурткоў і аб’яднанняў, якія наведваюць 1505 чалавек. Мы ганарымся тым, што 19 калектываў нашага раёна носяць ганаровыя званні “народны” і “ўзорны”. Нашы “Аношкаўскія музыкі” па выніках мінулага года сталі лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці культуры, а 15 прадстаўнікоў аматарскай творчасці нашага раёна сталі прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Мы ганарымся імі і ўсімі тымі, хто сёння выступаў і яшчэ будзе выступаць на гэтай сцэне.

Вакальная група Астроўскага СДК (кіраўнік Таццяна Гунько)

Спявае вакальная група Затур,янскага СДК (кіраўнік Сняжана Лукша)

Вакальная група Астроўскага СДК (кіраўнік Таццяна Гунько)

Вакальная група Астроўскага СДК (кіраўнік Таццяна Гунько)

Аляксандр Іванавіч уручыў дыпломы пераможцаў па выніках працы за 2015 год Грыцкевіцкаму  СДК (дырэктар Людміла  Гадун), раённаму цэнтру народнай творчасці (загадчык Наталля Богуш) і гарадскому мала-дзёжнаму цэнтру (дырэктар Людміла Матусевіч).

За актывізацыю дзейнасці аматарскіх калектываў і адпаведны ўзровень правядзення культурна-масавай работы сярод насельніцтва за 2015 год і аса-бісты ўклад у развіццё культуры Нясвіжчыны граматы і дыпломы ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Круглік і дырэктар РЦК Таццяна Лук’янчык. Узнагароды атрымалі Астроўскі, Юшавіцкі, Затур’янскі, Аношкаўскі, Карцэвіцкі СДК, Завітанскі СКБ, Сейлавіцкі і Салтанаўшчынскі СК. Таксама былі аб’яўлены падзякі аддзела 15 актыўным удзельнікам калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры раёна. Сярод іх — Ала Шыбут (Высакаліпскі СДК), Зінаіда Валочнік (Астроўскі СДК), Алена Леўшык (Грыцкевіцкі СДК), Максім Буткевіч (гарадскі маладзёжны цэнтр), сям’я Наталлі і Алега Сабіч (РЦНТ) і іншыя.

На сцэне — Вікторыя Сачук  (Слаўкаўскі СК)

На сцэне — Вікторыя Сачук (Слаўкаўскі СК)

Спявае  Сяргей  Хвалько

Спявае Сяргей Хвалько

Дуэт  Марыны Мірончык  і Міхаіла Гуцько  (Лявонавіцкі СДК)

Дуэт Марыны Мірончык і Міхаіла Гуцько (Лявонавіцкі СДК)

Падзякі аддзела таксама былі ўручаны калектывам з найменнем “народны”: “Нясвіжскія лыжкары”, “Млечны шлях”, “Зараніца” і тэатру мініяцюр “Люстэрка жыцця”.

Узнагароды артыстам — членам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу — уручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш. Ён жа адзначыў падарункамі ўдзельнікаў адборачнага тура рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016” Таццяну Шарамет і Вячаслава Цвірку. Названы прафсаюз і раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў (старшыня Міхаіл Жыгуноў) таксама аказалі дапамогу ў заахвочванні самадзейных артыстаў. Акрамя таго, Іван Канстанцінавіч перадаў падарункі ад імя старшыні прафкама эксперыментальнай базы “Свеклавічная” Алены Галяновіч актыўным удзельніцам калектыву Завітанскага СКБ Алене Суднік і Кацярыне Мартос.

Падарункі ад райкама ГА “БРСМ” атрымалі Максім Буткевіч і Ілья Бабылёў (гарадскі мала-дзёжны цэнтр).

Хочацца спадзявацца, што юбілейны, V раённы фестываль мастацкай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем” паспяхова пяройдзе ў VІ-ы і прадэманструе яшчэ большае суквецце талентаў, на якія заўсёды была багатая нясвіжская зямля.

Міні-спектаклі,  якія разыгрывалі ўдзельнікі  народнага  тэатра мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага СДК (кіраўнікі  Людміла Гадун  і Юрый Кабяк), сталі  для гледачоў  сапраўднымі  сеансамі  смехатэрапіі

Міні-спектаклі, якія разыгрывалі ўдзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага СДК (кіраўнікі Людміла Гадун і Юрый Кабяк), сталі для гледачоў сапраўднымі сеансамі смехатэрапіі

Фінальны акорд свята —  песня “Всё будет  хорошо” ў выкананні Ільі Антановіча і юрыя Кабяка

Фінальны акорд свята — песня “Всё будет
хорошо” ў выкананні Ільі Антановіча і юрыя Кабяка

Работы з фаамірану Наталлі Рыбалка (РЦНТ) — адзін з экспанатаў выставы, разгорнутай у фае РЦК у рамках фестывалю

Работы з фаамірану Наталлі Рыбалка (РЦНТ) — адзін з экспанатаў выставы, разгорнутай у фае РЦК у рамках фестывалю

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.   


Поделитесь с друзьями
  • 3
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.