Сяргей Касцюкевіч: “У поле выходжу з асаблівым пачуццём”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сяргей Касцюкевіч  падчас абласных дажынак  у 2015 г.

Сяргей Касцюкевіч
падчас абласных дажынак
у 2015 г.

Як часта добры прыклад бацькоў становіцца арыенцірам

у жыцці дзяцей, указальнікам на шляху да прафесіі,

да беспамылковага  выбару прыярытэтаў і каштоўнасцей.

Не стаў выключэннем і лёс механізатара СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргея Касцюкевіча. Яго бацька Уладзімір Віктаравіч з маладых гадоў працуе на трактары ў сваёй гаспадарцы — і да службы ў арміі, і пасля дэмабілізацыі, і цяпер, ужо будучы  пенсія-нерам, бо запатрабаваны, і     здароўе дазваляе. Сяргей з дзяцінства быў побач з бацькам. Той часцяком  браў хлопчыка з сабой на трактар. Вось адтуль  яна, нязменная любоў да тэхнікі. А яшчэ паспрыялі выбару прафесіі заняткі ў вучэбна-вытворчым кам-бінаце, у 10-11 класах Сноўскай СШ, калі атрымаў, разам з атэстатам сталасці, правы механізатара. Закончыўшы школу, юнак год працаваў у сваім  сельгас-прадпрыемстве механізатарам. Потым паступіў у Мінскі  дзяржаўны аўтамеханічны  каледж на спецыяльнасць “аўтамеханік”.

Калі Сяргей Касцюкевіч  вярнуўся ў Сноў, яго прызначылі механікам трактарнай брыгады      № 1. Яна ўключала энерганасычаныя трактары МТЗ-1221, МТЗ-1522, МТЗ-2022, а таксама імпартныя “Фендт”, “Ксерыён”, “Атлес”, “Нью Холанд”.  На гэтай магутнай тэхніцы ляжалі ўсе галоўныя палявыя работы. Высокая прадукцыйнасць дазваляла выконваць іх у сціслыя тэрміны. Зразумела, што ад механізатараў, іх умення і добрасумлення, залежаў у значнай ступені лёс ураджаю.

Восем гадоў адпрацаваў Сяргей Касцюкевіч механікам. Але хацелася больш мець справу непасрэдна з тэхнікай. Падчас жніва пачаў садзіцца  за штурвал збожжаўборачнага камбайна. І вось аднойчы жнівеньскай раніцай, рыхтуючы камбайн да выхаду ў поле, Сяргей пагутарыў са старшынёй агракамбіната  Мікалаем Радаманам, які  якраз пад’ехаў да камбайнераў. Расказаў пра сваё жаданне перайсці працаваць на трактар. Тады гаспадарка купіла два новыя  МТЗ-3522, іх яшчэ нікому не даручылі, і Мікалай Вячаслававіч задаволіў просьбу Сяргея, які і стаў гаспадаром  аднаго з новенькіх “Беларусаў”. Мара  маладога чалавека збылася. А спецыяльная адукацыя толькі дапамагае, бо цяпер жа трактары — з камп’ютарам, з навігатарам.

На розных палявых работах задзейнічаны Сяргей Касцюкевіч: на закрыцці вільгаці ў глебе, сяўбе збожжавых, касьбе траў.

— Касілка ў мяне беларускай вытворчасці, маркі КМР-9, — расказвае  мой суразмоўца. — А сеялка збожжавая — нямецкая. Ёй ужо 18 гадоў, але яшчэ добрая. Перайшла мне ад вопытнага, умелага механізатара Валянціна Зайца. Ён цяпер займаецца іншымі відамі работы, у асноўным — ворывам глебы. У нас стараюцца замацаваць людзей за канкрэтным  тэхналагічным аграпрыёмам, пры гэтым напрацоўваюцца вопыт, уменне, веды. І спецыялісты ўпэўнены ў механізатарах, ведаюць, што кожны выканае сваё заданне на “выдатна”. Дык вось, Валянцін Фёдаравіч  мне не толькі сеялку перадаў, а і навучыў сеяць, паказаў і расказаў усё, што ўмее сам.

Удзячны Сяргей і другім калегам-механізатарам: Уладзіміру  Кастоўскаму, Валерыю Краўцову, Аляксандру Грынашу і іншым. У каго б ні спытаў што-небудзь па эксплуатацыі, з задавальненнем падкажуць, бо працуюць даўно, маюць багатыя веды. Каштоўным вопытам дзеліцца і галоўны інжынер агракамбіната Ігар  Бейня.

— Ігар Кліменцьевіч — як бацька, і па жыццёвых пытаннях падказвае, і па рабоце, — працягвае свой аповед  Сяргей.

— Чым Вы занятыя ў гэтыя зімовыя дні? — цікаўлюся ў маладога чалавека.

— Калі было шмат снегу, чысціў вуліцы, двары вытворчых будынкаў. Працавала тры адзінкі тэхнікі. Напрыклад, малакавозы выязджаюць у чатыры гадзіны раніцы, і мы да гэтага часу павінны былі ўсё вычысціць, каб машыны без перашкод, своечасова дайшлі да фермаў. А так у асноўным — рамонт тэхнікі. Культыватар  падрыхтаваў да выхаду ў поле. Буду займацца збожжавай  сеялкай — паступілі  неабходныя запчасткі. Рамантую трактар.

А пазней Сяргей возьмецца за збожжаўборачны камбайн “Нью Холанд”, на якім летась намалаціў 2919 тон зерня, убраўшы 354 гектары пасеваў, заняў другое месца ў абласным спаборніцтве мала-дзёжных экіпажаў і быў запрошаны на абласныя дажынкі ў Вілейку. Дарэчы, на камбайне ён адпрацаваў 7 сезонаў.

Як малады спецыяліст, Сяргей Касцюкевіч, а дакладней — яго маладая сям’я 6 гадоў таму атрымала ад гаспадаркі новы дом у вёсцы Грускова. У іх добрыя  суседзі, што засяліліся ў такія ж дамы сядзібнага  тыпу: брыгадзір жывёлагадоўлі Сяргей Вагурын,  аграном Арцём  Шастапёраў, ва-дзіцель Леанід Ліцкевіч. Жывуць дружна. На ўчастку каля дому — газон, кветнік, агарод. Сяргей з жонкай Ірынай робяць так, каб  было і прыгожа, і практычна.

У вольны час Сяргей наведвае Сноўскі басейн. Любіць рыбалку, любіць пабываць на прыродзе, у цішыні.

Хутка зноў да нас прыйдзе  вясна. Якія пачуцці выклікае ў механізатара выхад у поле?

— У душы з’яўляецца нейкае асаблівае пачуццё — ці то радасці, ці то гонару, ці то задавальнення, ці — усё разам ад таго, што ты — патрэбны. Сееш збажыну. А потым убіраеш. Выконваеш важную работу. Табе яе давяраюць, і ты ўмееш, можаш з ёю справіцца.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.