У Савет Саюза і Савет Нацыянальнасцей

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Coat_of_arms_of_the_Soviet_Union.svg

70 гадоў таму, 10 лютага 1946 года, у Мінску

адбыліся  першыя пасляваенныя выбары

ў Вярхоўны Савет СССР.

Жыхары Нясвіжскага раёна, які  для выбараў у Савет Саюза быў уключаны ў Стаўбцоўскую выбарчую акругу № 515, аддалі свае галасы за першага сакратара Баранавіцкага  абкама КП(б)Б Івана Пятровіча Тура.

І.П. Тур — ураджэнец Харкаўскай вобласці Украіны, выхадзец з беднай сям’і чыгуначніка. Быў вучнем слесара і слесарам, памоч-нікам машыніста паравоза. Пасля заканчэння ў 1934 г. танкавай акадэміі — інжынер Магілёўскага аўтарамонтнага завода. Сакратар Магілёўскага  гарадскога камітэта партыі. Сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б.

У 1939 г. І.П. Тура накіравалі ў Баранавіцкую вобласць, якой  належаў і наш раён. Іван Пятровіч нястомна кіраваў  наладжваннем сацыялістычнага ладу жыцця на заходніх беларускіх землях. У 1940 г. яго выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны ён працаваў намеснікам Народнага Камісара танкавай прамысловасці СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі.

Для выбараў у Савет Нацыянальнасцей Нясвіжчына была ўключана ў Баранавіцкую выбарчую акругу № 54. Нашы землякі выбралі дэпутатам  члена Ваеннага Савета Баранавіцкай ваеннай акругі Васіля  Емяльянавіча Макарава.

В.Е. Макараў — масквіч, нарадзіўся ў сям’і рабочага-слесара. Працаваў рабочым. Закончыў Маскоўскі прамыслова-эканамічны інстытут, аспірантуру. Быў сакратаром Маскоўскага гарадскога камітэта ВКП(б), намеснікам Народнага Камісара Дзяржкантролю СССР. З жніўня 1941 г. — на фронце. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава І ступені, Кутузава І ступені, медалямі “За абарону Масквы”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За перамогу над Германіяй”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.