УМЕЛЫЯ РУКІ І ЧАРОЎНЫЯ ФАНТАЗІІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

krasivyy-buket-cvetov-dostavka-mixflora-ru

Калі глядзіш на прыгожыя вазачкі ці кветкі з бісеру або падстаўкі для сурвэтак,   міжволі захапляешся здольнасцямі выканаўцаў. Па вялікім рахунку, падобнае  можа зрабіць кожны, было б жаданне. А яшчэ людзі, якія могуць перадаць вопыт уласнага майстэрства. Так было і ў раённай бібліятэцы, куды сабраліся члены клуба “Альбом майго жыцця”, каб падзівіцца на рукатворныя падсвечнікі. Дэманстравала іх работнік раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Васюк. Дарэчы, яна вядзе ў Цэнтры гурток для маладых інвалідаў па вырабе розных рэчаў з прыродных матэрыялаў. Імі з’яўляюцца гарох, зерне кавы, ракавінкі, шпагат і іншыя падручныя сродкі, выкарыстанне якіх служыць нечаканай і добрай асновай для розных цікавых вырабаў. Варта толькі, як кажуць, рукі прыкласці. А іх, умелых і працавітых, дастаткова.  Святлана Васюк расказала, што можа атрымацца і атрымліваецца ў гурткоўцаў пасля карпат-лівай, але карыснай работы. Тут пано і дыванкі, кашпо і карціны, кветкі і шмат іншага. Галоўнае — зацікавіць маладых людзей, паказаць, на што яны здольныя ў сваіх імкненнях і фантазіях.

Такія захапленні ўласцівы і старэйшым людзям. Напрыклад, тыя ж падсвечнікі можна зрабіць у якасці падарунка блізкім ці сябрам. А тэхналогія нескладаная: бяруцца маленькія слоікі з-пад дзіцячага харчавання ці маянэзу, на іх наносіцца клей, затым яны абкочваюцца ў каляровай марской солі і  сохнуць. Калі ўнутры змясціць на дно невялікую свечку, пры яе загаранні “вазачка” свеціцца і атрымліваецца прыгожы эфект. Можна выкарыстаць і другія матэрыялы. Так,  мінеральнай  фарбай размалёўваюць верх шкляной тары, наносяць узор з паперы. Словам, прастору для выдумкі шмат.

Акрамя майстар-класа па вырабе падсвечнікаў, на пасяджэнні клуба “Альбом майго жыцця” ішла размова аб мерапрыемствах на бягучы год. А яны даволі разнастайныя: экскурсіі, паездкі ў тэатры Мінска, наведванне цэнтра сацыяльнага абслугоўвання і гуртка маладых інвалідаў, спартландыі і шэраг іншых добрых спраў. Паведаміла даную інфармацыю супрацоўнік Цэнтра па сацыяльнай рабоце Алена Варабей. Абмеркавала яе з удзельнікамі сустрэчы, улічваючы іх пажаданні.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.