Узнагарода

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

грам

17 лютага ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсі-тэце адбылася выніковая калегія Міністэрства адукацыі, у рабоце якой прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. Адзначалася, што ў 2015 годзе дзейнасць усіх органаў кіравання сістэмай адукацыі і ўстаноў адукацыі была накіравана на забеспячэнне даступнасці і павышэнне якасці адукацыі, выпрацоўку стратэгіі развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі на бліжэйшыя гады. Падчас работы калегіі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў уручыў грамату па выніках работы сістэмы адукацыі за 2015 год дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Сноўская сярэдняя школа” Галіне Радаман у намінацыі “За выніковую працу па забеспячэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі”. Віншуем калектыў школы і яго кіраўніка з заслужанай узнагародай.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.