Вечар сустрэчы — вечар сюрпрызаў!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вучні падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму для выпускнікоў школы

Вучні падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму для выпускнікоў школы

Сярод традыцыйных школьных мерапрыемстваў вечар сустрэчы з выпускнікамі займае асаблівае месца. Былыя вучні спяшаюцца ў сваю альма-матэр, каб сустрэцца з настаўнікамі і аднакласнікамі, расказаць аб сваіх поспехах, жыццёвых перамогах, успомніць кур’ёзныя школьныя гісторыі… і проста зноў акунуцца ў свет дзяцінства.

Віноўнікі ўрачыстасці — выпускнікі СШ №3 г.Нясвіжа, якая адзначала ў той дзень свой 50-гадовы юбілей, сустрэліся ў фае — прыгожыя, крыху разгубленыя, з  букетамі. Яны прыдзір-ліва разглядалі адзін аднаго, прыйшлі да высновы, што самі змяніліся, а вось любімыя настаўнікі засталіся ранейшымі — ну, не бярэ іх час!

Актавая зала імгненна напоўнілася. Калі ўсе сабраліся, пачалося ўрачыстае адкрыццё вечара. У зале панавала цёплая атмасфера, праз доўгія гады ўсе былі рады ўбачыць адзін аднаго.

DSC07727

З прывітальным словам выступіў  дырэктар школы Анатоль Мяленька. А святочны канцэрт праходзіў у незвычайным фармаце — удзельнікі здымалі фільм пра школу. На сцэне выступілі паважаныя госці,  выпускнікі 1966, 1971, 1976, 1981,1986,1996, 2001, 2006, 2011 і 2015 гадоў. Былыя вучні дзяліліся ўражаннямі і сваімі ўспамінамі аб школьным часе, выказвалі падзяку сваім настаўнікам. Школа для іх стала стартавай пляцоўкай у адказнае самастойнае жыццё.

Сярод выпускнікоў — людзі самых розных прафесій: журналісты, вучоныя, бухгалтары, настаўнікі, прадпрымальнікі, спартсмены, работнікі культуры, медыкі і так далей. Многія займаюцца выхаваннем дзяцей, працягваюць навучанне ў вышэйшых навучальных установах. Для іх  было вялікай радасцю вярнуцца ў выдатную пару пад назвай “Школьныя гады”. Выпускнікі з задавальненнем прайшлі па школьных калідорах, наведалі свае класы, пасядзелі за партамі, пагутарылі з класнымі кіраўнікамі і сваімі аднакласнікамі.У фае былі размешчаныя стэнды з фотаздымкамі розных выпускаў, дзе многія з сённяшніх вучняў маглі знайсці сваіх бацькоў і настаўнікаў. Вечар прайшоў ва ўрачыстай, добразычлівай, сяброўскай атмасферы.

Падрабязнасці чытайце

ў наступных нумарах “НН”.

Наталля

 ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.