Вогненнымі дарогамі Афганістана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Маёр Генадзь Казлоў (злева) з таварышамі па службе.  У Афганістане быў з мая 1986 года па кастрычнік 1988 года, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За адвагу”

Маёр Генадзь Казлоў (злева) з таварышамі па службе.
У Афганістане быў з мая 1986 года па кастрычнік 1988 года, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За адвагу”

Сёлета спаўняецца 27 гадоў, як савецкая армія пакінула Афганістан.

Пачаткам ваеннага канфлікту паміж Абмежаваным кантынгентам савецкіх войскаў і ўрадавымі сіламі Афганістана з аднаго боку, і шматлікімі ўзброенымі фарміраваннямі афганскіх маджахедаў (“душманаў”) з другога, прынята лічыць 25 снежня 1979 года, калі пачаўся ўваход савецкіх войскаў ва ўсходнюю краіну. І хоць з моманту заканчэння вайны прайшло ўжо больш за чвэрць стагоддзя і за гэты час адбылося нямала рэгіянальных узброеных канфліктаў, афганская праблема і да гэтага часу застаецца адной з найбольш вострых ва ўсім свеце. наконт яе прычын вядуцца спрэчкі, сутыкаюцца палярныя пункты гледжання.

Падзеі, якія прывялі да вайны, адбыліся за некалькі гадоў да гэтага. На працягу многіх дзесяцігоддзяў дзяржаўным ладам ў Афганістане была манархія, але гэта не перашкаджала яму захоўваць добрасуседскія адносіны з СССР. Знешняя палітыка караля Мухамеда Захір-Шаха задавальняла савецкае кіраўніцтва, якое ажыццяўляла ў Афганістане мноства эканамічных праектаў. Аднак, унутраная палітыка Захір-Шаха выклікала незадаволенасць з боку розных палітычных сіл — ад ісламістаў да прагрэсістаў. У выніку, у 1973 го-дзе кароль быў скінуты сваім стрыечным братам Мухамедам Даудам. У хуткім часе ён усталяваў уласны аўтарытарны рэжым, які не спадабаўся ні мясцовым ісламістам, ні камуністам. Спробы Дауда правесці рэформы праваліліся. Становішча ў краіне было нестабільным, супраць урада Дауда пастаянна арганізоўваліся змовы, праўда, у большасці выпадкаў іх атрымоўвалася падавіць. Але ў 1978 годзе ў краіне адбылася рэвалюцыя, якая ўвайшла ў гісторыю як Красавіцкая (або Саурская) рэвалюцыя, у выніку якой пры падтрымцы афіцэраў афганскай арміі да ўлады прыйшлі лідары Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), якая прапагандавала марксісцкую ідэалогію, а Мухамед Дауд і ўся яго сям’я былі забітыя. НДПА абвясціла краіну Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан, прэзідэнтам стаў Нур Мухамад Таракі — заснавальнік НДПА.

Узрыў аўтамашыны на перавале

Узрыў аўтамашыны на перавале

Старшы прапаршчык Пётр Зудаў служыў у Афганістане са жніўня 1981 года па сакавік 1983 года

Старшы прапаршчык Пётр Зудаў служыў у Афганістане са жніўня 1981 года па сакавік 1983 года

Удзельнік баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан у  1983—1985 гадах Барыс Арчэгаў, старшы прапаршчык запасу

Удзельнік баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан у
1983—1985 гадах Барыс Арчэгаў, старшы прапаршчык запасу

Вывад савецкіх войскаў  з Рэспублікі Афганістан

Вывад савецкіх войскаў
з Рэспублікі Афганістан

Новае кіраўніцтва ўсталявала сяброўскія сувязі з СССР і распачало рэформы ў краіне, для чаго ў Афганістан прыбылі тысячы савецкіх “дарадцаў”. Аднак,  спробы НДПА хутка ператварыць Афганістан у сучасную сацыялістычную дзяржаву не знайшлі падтрымкі ў мусульманскага насельніцтва і наткнуліся на супраціўленне іслам-скай апазіцыі. Усё гэта прывяло да дэстабілізацыі становішча ў краіне і пачатку грамадзянскай вайны. З кожным днём барацьба паміж ісла-містамі-маджахедамі і прыхільнікамі рэспубліканскай формы праўлення рабілася ўсё больш жорсткай. Атрады маджахедаў пачалі атрымліваць палітычную, фінансавую і ваенную дапамогу ад ЗША, Пакістана, Саудаўскай Аравіі, Кітая, якая паступова расла ў аб’ёмах. У сувязі з гэтым, НДПА звярнулася да кіраўніцтва СССР з просьбай аб дапамозе, а канкрэтна — прамой ваеннай падтрымцы. Восенню 1979 года быў забіты Таракі, да ўлады прыйшоў Ха-фізула Амін. У Крамлі гэтыя падзеі  былі расцэненыя як       контррэвалюцыйны пераварот.

Уваход савецкіх войскаў у Афганістан пачаўся 25 снежня 1979 года, калі на тэрыторыю афганскай дзяржавы ўвайшла 40-я армія пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Юрыя Тухарынава. Практычна адразу армія была ўзмоцнена верталётнымі часцямі і знішчальнікамі-бамбардзіроўшчыкамі. Адначасова з уводам войскаў прайшла аперацыя савецкіх спецслужбаў пад кодавай назвай “Шторм-333”, з мэтай фізічнай ліквідацыі Хафізулы Аміна. Пасля ліквідацыі Аміна краіну ўзначаліў Бабрак Кармаль, адзін з заснавальнікаў НДПА.

У Афганістане Мікалай Прахода (злева) служыў у 262-й асобнай верталётнай  эскадрыллі.  Капітан Прахода  мае два ордэны Чырвонай Зоркі

У Афганістане Мікалай Прахода (злева) служыў у 262-й асобнай верталётнай
эскадрыллі. Капітан Прахода
мае два ордэны Чырвонай Зоркі

У сярэдзіне 1980 года кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане дасягнуў 70 тысяч чалавек, а яшчэ праз пяць гадоў — павялічыўся ўдвая. Акрамя таго, на поўначы краіны была створана 100-кіламетровая зона бяспекі ўздоўж савецка-афганскай мяжы, дзе выконвалі свае задачы мотаманеўраныя і дэсантна-штурмавыя групы пагранвойскаў КДБ СССР, а ў азіяцкіх рэспубліках стаяла яшчэ некалькі падраздзяленняў для спецаперацый у Афганістане або для забеспячэння тылавых задач. І хоць першыя месяцы вайны былі для савецкіх войскаў паспяховымі, але атрады ма-джахедаў аказвалі  ўпартае      супраціўленне, паспяхова ўжываючы партызанскія метады вя-дзення вайны. Да таго ж, ім дапамагалі і частка мясцовага насельніцтва, і іншыя краіны.

У 1986 годзе ў Афганістане адбыўся чарговы дзяржаўны пераварот. Прэзідэнтам Рэспублікі Афганістан быў абраны Мухамед На-джыбула. А ўлады СССР і ЗША ў 1988 годзе дамовіліся аб неўмяшанні ў справы Афганістана. Вывад савецкіх войскаў з Афганістана працягваўся з мая 1988 года па 15 лютага 1989 года, калі апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам у 16 гадзін 21 мінуту.

 

На тэрыторыі
Нясвіжскага раёна
па стане на 1.02.2016 г. пражываюць 105
воінаў-
інтэрнацыяналістаў

 

Вайна ў Афганістане, якая доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён, забрала жыцці звыш 15 тысяч савецкіх воінаў, шэсць тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 274 чалавекі зніклі без вестак. Многія гісторыкі і аналітыкі лічаць вайну ў Афганістане самым жорсткім і кровапралітным ваенным канфліктам, разгорнутым пасля Вялікай Айчыннай вайны. У складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў ваенную службу прайшлі 600 тысяч вайскоўцаў і каля 21 тысячы рабочых і служачых, якія працавалі ў Афганістане на грамадзянскіх пасадах. За паспяховае выкананне заданняў ваеннага камандавання 205863 чалавекі былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, а 73 ваеннаслужачым прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У “гарачай кропцы” прапаршчык Аляксандр Слабыш быў  з красавіка 1988 года па люты 1989 года

У “гарачай кропцы” прапаршчык Аляксандр Слабыш быў з красавіка 1988 года па люты 1989 года

Аляксандр Мароз праходзіў службу ў далёкай усходняй краіне з мая 1987 года па май 1988 года. Радавы  ўзнагароджаны медалямі   “За баявыя заслугі” і “За адвагу”

Аляксандр Мароз праходзіў службу ў далёкай усходняй краіне з мая 1987 года па май 1988 года. Радавы
ўзнагароджаны медалямі
“За баявыя заслугі” і “За адвагу”

Час аддаляе нас ад тых падзей. Няма ўжо той магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і  тысячы беларусаў. Па да-дзеных фонду “Памяць Афгана”, праз Афганістан прайшлі 28832 ураджэнцы Беларусі. З іх загінуў 771 чалавек, 12 — зніклі без вестак. Трое беларусаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза: старшы сяржант М.П. Чэпік (пасмяротна), маёр В.В. Шчарбакоў, радавы А.А. Мельнікаў (пасмяротна). Прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашай краіне застаецца ня-зменным. З 12 мая 1999 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 лютага ўстаноўлены як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, тых, хто пабываў у Афганістане, Іспаніі 1930-х гадоў, Карэі 1950-х, у В’етнаме, Анголе, Егіпце і краінах Блізкага Усходу. За тыя далёкія землі беларусы ваявалі, як за свае. 15 лютага — гэта Дзень памяці і для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, хто застаўся ў жывых.

“НН”.

Рэдакцыя газеты дзякуе супрацоўнікам ДУ “Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей” за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу, прадастаўленыя фота-здымкі нашых землякоў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.