Вопыт, веды і ўменне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адзін з самых вопытных работнікаў ААТ  “Лань-Нясвіж” Віктар Скрыба шчыруе  ў роднай гаспадарцы з 1983 года. Сюды ён прыйшоў адразу пасля заканчэння сярэдняй школы і застаўся назаўсёды. Значную частку свайго працоўнага шляху — 23 гады — ён быў вадзіцелем, а апошнія 10 гадоў робіць механізатарам і вельмі гэтым задаволены. Узгадвае, што першым яго даручэннем як механізатара была нарыхтоўка кармоў на кормаўборачным камбайне “Ягуар”. Затым даводзілася і араць, і падкорм-ліваць пасевы, і вывозіць арганіку, і ўвогуле  рабіць усё, што даручыць кіраўніцтва. Любую работу Віктар Васільевіч выконваў і выконвае з усёй адказнасцю, так, каб было не сорамна за сваю працу перад землякамі, якія ведаюць яго з маленства, бо ўсё жыццё ён жыве там, дзе нарадзіўся і вырас — у вёсцы Міцькавічы.   Механізатар ужо двойчы быў дэлегатам раённага злёту перадавікоў, а на пытанне, у чым галоўны складнік поспеху ў працы, адказаў так:  — Трэба любіць тое, што робіш, і любіць тэхніку.  І сапраўды, трактар МТЗ-82, на якім Віктар Васільевіч працуе зараз, ён з усмешкай называе сваім самым любімым з усіх, бо за апошнія два гады гэта машына толькі два разы запатрабавала рамонту, і то не вельмі сур’ёзнага. А гэта магчыма толькі ў клапатлівага гаспадара.  Гэтымі зімовымі днямі Віктар Васільевіч Скрыба заняты на вывазцы арганікі з МТФ “Міцькавічы”, а вясной пачнуцца іншыя клопаты і новыя заданні, з якімі вопытны механізатар, без сумненняў, справіцца, як належыць.

Адзін з самых вопытных работнікаў ААТ “Лань-Нясвіж” Віктар Скрыба шчыруе ў роднай гаспадарцы з 1983 года. Сюды ён прыйшоў адразу пасля заканчэння сярэдняй школы і застаўся назаўсёды. Значную частку свайго працоўнага шляху — 23 гады — ён быў вадзіцелем, а апошнія 10 гадоў робіць механізатарам і вельмі гэтым задаволены. Узгадвае, што першым яго даручэннем як механізатара была нарыхтоўка кармоў на кормаўборачным камбайне “Ягуар”. Затым даводзілася і араць, і падкорм-ліваць пасевы, і вывозіць арганіку, і ўвогуле рабіць усё, што даручыць кіраўніцтва. Любую работу Віктар Васільевіч выконваў і выконвае з усёй адказнасцю, так, каб было не сорамна за сваю працу перад землякамі, якія ведаюць яго з маленства, бо ўсё жыццё ён жыве там, дзе нарадзіўся і вырас — у вёсцы Міцькавічы.
Механізатар ужо двойчы быў дэлегатам раённага злёту перадавікоў, а на пытанне, у чым галоўны складнік поспеху ў працы, адказаў так:
— Трэба любіць тое, што робіш, і любіць тэхніку.
І сапраўды, трактар МТЗ-82, на якім Віктар Васільевіч працуе зараз, ён з усмешкай называе сваім самым любімым з усіх, бо за апошнія два гады гэта машына толькі два разы запатрабавала рамонту, і то не вельмі сур’ёзнага. А гэта магчыма толькі ў клапатлівага гаспадара.
Гэтымі зімовымі днямі Віктар Васільевіч Скрыба заняты на вывазцы арганікі з МТФ “Міцькавічы”, а вясной пачнуцца іншыя клопаты і новыя заданні, з якімі вопытны механізатар, без сумненняў, справіцца, як належыць.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.