З песняй па жыцці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

телятница

Алена Мікалаеўна Цвірко 36 гадоў адпрацавала  на ніве культуры. Спачатку пяць гадоў загадвала  клубам у роднай вёсцы Андрушы. Потым  была мастацкім кіраўніком у Затур’янскім сельскім доме  культуры. Пастаянныя  спадарожнікі яе жыцця — баян і добрая песня.

Пайшоўшы на заслужаны  адпачынак (слова “пенсія” неяк не пасуе да такіх, як  Алена — бадзёрых, энергічных, прыгожых жанчын), зусім не збіралася адпачываць. У кастрычніку мінулага года  прыйшла на МТФ “Затур’я”… цялятніцай. І ёй вельмі падабаецца новая работа. Бо Алена Мікалаеўна — працавітая вясковая жанчына. З мужам Іосіфам Іосіфавічам трымаюць немалую гаспадарку: коз, свіней, курэй.

А на ферме ўдваіх з Раісай Чарнюк даглядаюць 200 і болей галоў маладняку буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту. У іх абавязкі ўваходзіць падсціл жывёлы, паенне малаком меншых цялятак, кармленне большых “дарослым” кормам — ім даюць сянаж, кукурузны сілас, сена, муку.

У вольны час Алена Мікалаеўна ходзіць у Дом культуры на рэпетыцыі. Ёй падабаецца спяваць, падабаецца  дарыць людзям  добры настрой. Любімыя песні — з рэпертуару Кадышавай, Шапілавай, груп  “Белы дзень” і “Вясна”. Сярод іх ёсць, канешне, пра родную вёсачку, пра бацькоўскі дом, пра зямлю, якая адарыла мнагагранным талентам, любоўю да працы і да людзей.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.