15 сакавіка — дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

день конституции

Сёння мы — незалежная  нацыя

з пачуццём уласнай

годнасці…

Больш за дваццаць гадоў таму, у пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя, Беларусь стала незалежнай і суверэннай дзяржавай.

Да Асноўнага закона, па якім мы жывём сёння, наша краіна прайшла доўгі шлях: ад Статута Вялікага княства Літоўскага, які гісторыкі небеспадстаўна лічаць адным з першых і самых дэмакратычных прававых актаў сярэднявечча, праз “Сталінскую” Канстытуцыю 1936 года, дзе правы грамадзян, па сутнасці, існавалі толькі на паперы.

Канстытуцыя суверэннай і незалежнай Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яе асноўныя палажэнні накіраваны на рэалізацыю самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкі. Яны змяшчалі прынцыпова новыя на той час паняцці — “прававая дзяржава”, “падзел улады”, “дзяржаўная мова” і іншае, у іх дэклараваўся прынцып шматлікасці палітычных інстытутаў і думак, забяспечвалася верхавенства права ў грамадскіх адносінах, а чалавек названы вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.

Сёння прыемна зазначыць, што наша дзяржава штогод робіць пэўныя крокі па шляху паляпшэння ўмоў працы і быту грамадзян: будуецца жыллё, дарогі, адкрываюцца сучасныя вытворчыя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, значныя сродкі накіроўваюцца на развіццё сацыяльнай сферы. І наш рэгіён у гэтым плане не вы-ключэнне. Пастаянна прымнажаюцца дасягненні ў прамысловасці. І тут неабходна адзначыць работу ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў”, філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам”, СП ТАА “Фармлэнд” і іншых прадпрыемстваў.  Штогод пэўных вынікаў дасягаюць працаўнікі сельскай гаспадаркі. Тут у першую чаргу хочацца адзначыць вынікі працы СВК “Агракамбінат Сноў” і “Гарадзея”, ААТ “Лань-Нясвіж”, “Новае жыцце”, “Нясвіжскія Астроўкі” і іншых.

У 2015 годзе пры плане 16 тыс.кв.м у раёне было пабудавана  і ўведзена ў карыстанне 26 з паловай тыс.кв.м жылля. Усяго 234 сям’і ў мінулым годзе атрымалі новыя добраўпарадкаваныя кватэры, у 64 з іх пасяліліся сем’і працаўнікоў вёскі.

Дынамічна развіваюцца ўсе галіны сацыяльнай сферы.

Нашы здабыткі яскрава сведчаць аб тым, што мы не стаім на месцы, а паступова рухаемся наперад.

15 сакавіка — гэта не толькі дзень стварэння асноўнай па сваёй існасці, вельмі важнай Дзяржаўнай Кнігі, а, па вялікім рахунку — гэта дзень другога нараджэння беларускага народа, свята нашай Годнасці і Незалежнасці.

Старшыня Нясвіжскага

раённага выканаўчага

камітэта                                               І.І. КРУПКО.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.