Анатоль Быль — Чалавек года Міншчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён  Шапіра ўручае спецыяльную прэмію  «Чалавек года Міншчыны» старшаму майстру ўчастка УП «Нясвіжская ЖКГ» Анатолю Былю

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра ўручае спецыяльную прэмію
«Чалавек года Міншчыны» старшаму майстру ўчастка УП «Нясвіжская ЖКГ» Анатолю Былю

Урачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» за 2015 год прайшла ў Салігорску 18 сакавіка.  Узнагароды заслужаным людзям рэгіёна ўручыў старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён  Шапіра.

Кіраўнік вобласці падзякаваў лаўрэатам прэміі за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. «Дарога да прызнання і поспеху ніколі не бывае лёгкай і кароткай. У паспяховай дзейнасці чалавека на той ці іншай ніве можна назваць шмат складнікаў, але самае галоўнае — гэта любоў да справы, якой займаешся», — падкрэсліў Сямён Барысавіч.

Спецыяльную прэмію Мінаблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» атрымалі заслужаныя людзі вобласці, якімі можа ганарыцца ўся краіна. Сярод іх — старшы майстар участка УП «Нясвіжская ЖКГ» Анатоль Быль.

Прэмія «Чалавек года Міншчыны» заснавана ў 2011 годзе. Яна прысуджаецца штогод на конкурснай аснове. На яе атрыманне могуць прэтэндаваць людзі, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй, якія далі значны эканамічны эфект або палепшылі арганізацыю працы, у абслугоў-ванне насельніцтва, у распрацоўку і асваенне тэхналогій, вы-творчасць новых відаў прадукцыі, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне.

Падрабязней аб усім гэтым — у наступным нумары.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.