ЧАЛАВЕК У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Работа дзяржаўных органаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па некаторых пытаннях сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сфер.

На нарадзе размова ў тым ліку ішла аб дзейнасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аб выплаце і памеры пенсій, аб магчымасці іх павелічэння, а таксама аб выплаце дапамогі на дзяцей. Асобна разглядаліся пытанні занятасці, стварэння новых працоўных месцаў у кожным рэгіёне.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у працоўных калектывах. Няўхільнае патрабаванне Прэзідэнта — кожны працаздольны чалавек павінен мець магчымасць працаваць. У сувязі з гэтым актуальным з’яўляецца пытанне захавання працоўных калектываў і, адпаведна, працоўных месцаў. Пры гэтым асаблівая адказнасць кладзецца на працадаўцаў, кожнага наймальніка, прафсаюзы за забяспечанасць работнікаў працай. На шэрагу прадпрыемстваў праводзіцца аптымізацыя, але яна павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прынятымі ў кожным калектыве праграмамі па кадрах, па бізнес-планаванні, каб кожны чалавек меў работу. Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на клопат пра людзей: ні адзін чалавек не павінен быць проста адпраўлены з прадпрыемства, аб працаўладкаванні кожнага неабходна паклапаціцца.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.