Цудоўныя імгненні пранясём скрозь гады…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 3

Фота 3

А цяпер давайце зазірнём на вечар сустрэчы школьных сяброў у ДУА “Ліпскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. У юбілейны, пяцідзясяты дзень нараджэння школы тут панавала асаблівая атмасфера.

Праграма вечара была насычанай і разнастайнай, нікому не прыйшлося сумаваць: былі сустрэчы, здзіўленні, жарты, смех. гэтыя цудоўныя імгненні аб’ядналі ў школе ўсіх (фота 3).

Дырэктар установы адукацыі Аксана Аглашэвіч павіншавала ўсіх прысутных з юбілеем, падзякавала ветэранам педагагічнай працы за іх талент, душу і сэрца, якія яны аддалі школе, пажадала ўсім моцнага здароўя, а педагагічнаму калектыву — прафе-сійных дасягненняў, прызнання вучняў і бацькоў.

Фота 1

Фота 1

Свае музычныя нумары прадставіў інструментальны ансамбль “Кампраміс” Сноўскай школы мастацтваў, кіраўніком якога з’яўляецца Жанна Бернік — выпускніца школы. Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі былых выпускнікоў: Ганну Новік, Аляксея Абражэя, сямейны дуэт Веранікі і Дзмітрыя Каленік. Былых сваіх вучняў у вершаванай форме вітала ветэран педагагічнай працы Марыя Авяр,янаўна Ігнатчык (фота 2). Са словамі прывітання і віншавання выступілі ветэраны педагагічнай працы Вера Уладзіміраўна Раманчук і Аляксандра Аляксандраўна Скрындзіеўская. Павіншаваць школу з 50-гадовым юбілеем прыйшоў і яе першы выпускнік Віталь Раманчук. Вялікім сюрпрызам для ўсіх прысутных была сустрэча з першым настаўнікам фізічнай культуры, а цяпер дацэнтам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова, неаднаразовым чэмпіёнам свету і Еўропы па гіравым спорце Алегам Ульянавым (фота 1). Прыемным момантам вечара былі віншаванні з юбілеем школы старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Лазюка, намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама Святланы Шатрун, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілы Шкраба, старшыні Ліпскага сельскага выканаўчага камітэта Наталлі Карпач, былога вучня Аляксандра Ермака, які перадаў роднай школе спартыўны інвентар і сертыфікат на аказанне фінансавай падтрымкі.

Фота 2

Фота 2

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.