І гераізм, і лірыка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

кино

Сорак пяць гадоў таму на экраны кінатэатраў СССР выйшаў мастацкі фільм “Афіцэры”, галоўнай тэмай якога стала знакамітая фраза ”Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць”. Яшчэ ў ім гучала шчымліва пранікнёная песня “Ад герояў былых часоў…” Менавіта з яе і пачаў сваё выступленне хор ветэранаў працы “Аптымісты” г. Нясвіжа ў Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Калектыў сюды запрасілі напярэдадні свята — Дня абаронцаў Айчыны. Ля ўваходу ў будынак харыстаў гасцінна сустракалі мужчыны, яны праводзілі на другі паверх у бібліятэку і ў актавую залу.

Цёпла сустракалі насельнікі і супрацоўнікі інтэрната песні “Смуглянка” (з кінафільма “У бой ідуць адны старыя”), “Дажджлівым вечарам” (“Нябесны ціхаход”), славутае “Барадзіно” ў выкананні мужчынскай групы хору. А неўміручую “Кацюшу” запяваў жыхар інтэрната Валерый Салавей, дапамагалі яму гледачы і харысты.

У зале стварылася цёплая і сяброўская атмасфера, выканаўцам падпявалі. Яно і не дзіўна, бо гучалі добра знаёмыя лірычныя творы: ”Недзе ў пасёлку”, “Рулатэ”, “Лёс”. Былі і байкі, прыпеўкі, сольныя выступленні. Узнагарода за іх — шчырыя апладысменты.

А яшчэ на святочным мерапрыемстве адбылася прыемная падзея: дырэктар дома-інтэрната Г.Г. Маляр уручыў падзякі і граматы лепшым супрацоўнікам: медсястры А.А. Еўтух, ёй, дарэчы, група хору прысвяціла песню “Нам рана жыць успамінамі”. Падзякі і граматы атрымалі таксама С.Т. Плакса, В.М. Цар і іншыя. Для ўсіх прагучалі музычныя падарункі.

Завяршыўся канцэрт патрыятычнай песняй “Бяседа” пра нашу любімую Беларусь.

Раіса ХВІР,

г.Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.