ПАДЫСЦІ ЎВАЖЛІВА І ЎСЕБАКОВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

000048_600200_big

Прэзідэнт разгледзіць тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту з магчымасцю паэтапнага ўвядзення гэтага рашэння з 1 студзеня 2017 года. Такія вынікі нарады па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы, якую правёў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту было прапанавана тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Усе яны эканамічна пралічаны, у тым ліку з прыцягненнем вучоных.

Першы варыянт прадугледжвае выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў і мужчын — у 65. На думку ўрада, гэта самы эканамічна прымальны варыянт, паколькі дае добрыя паказчыкі. У якасці другога варыянту разглядаецца магчымасць выхаду на пенсію жанчын у 60 гадоў, мужчын — у 63 гады. Трэці варыянт прадугледжвае ўвядзенне пенсійнага ўзросту з 58 гадоў для жанчын і з 63 — для мужчын. Што тычыцца тэмпу, з якім плануецца павялічваць пенсійны ўзрост, то найбольш аптымальным з’яўляецца з крокам у паўгода.

Канчатковае рашэнне па пытанні павышэння пенсійнага ўзросту будзе прынята пасля шырокага абмеркавання. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што абавязкова павінна быць улічана думка грамадства, вельмі важная зваротная сувязь. Толькі пасля гэтага будзе прымацца канчатковае рашэнне.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.