У СФЕРЫ АГУЛЬНЫХ ІНТАРЭСАЎ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

У Мінску прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пад старшынствам Кіраўніка нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі. На парадак дня было вынесена больш за дзясятак актуальных пытанняў.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну за падтрымку і дапамогу, якую суседняя краіна нам аказвае.

Саюзнае будаўніцтва Беларусь і Расія вядуць у няпростых умовах. «Нашу інтэграцыю выпрабоўваюць на трываласць глабальная эканамічная нестабільнасць, крызіс даверу ў міжнародных адносінах, эскалацыя ўзброеных канфліктаў і абвастрэнне інфармацыйных войнаў», — адзначыў беларускі лідар. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася, не павінна ўплываць на расстаноўку прыярытэтаў у рабоце Саюзнай дзяржавы. І важнейшы з іх — усебаковае супрацоўніцтва дзеля дабрабыту народаў. На яго думку, асновай інтэграцыі працягвае заставацца канструктыўны дыялог у палітыцы, эканоміцы, бяспецы, сацыяльнай і культурнай сферах.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.