Хадулі, духмяны чай, добры настрой

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

i

Зіма здала пазіцыі, і з гэтай нагоды людзі адзначалі свята масленіцы — провады халоднай пары і вітанне цёплай. Гэту традыцыю падтрымалі работнікі кафэ “Харчэўня на замкавай”, дзе ўжо з раніцы пякліся  бліны з рознымі начынкамі, гучала музыка, весяліўся народ. Садзейнічала добраму настрою  цудоўнае надвор’е  і яркае сонца. На двары ля кафэ стаялі столікі, за якімі госці, турысты і несвіжане пілі духмяны  чай з самых сапраўдных самавараў: зялёна-меднага і залацістага. Дарэчы, гарбата і цукар, трохвугольнічкі пышных блінцоў былі бясплатныя для ўсіх жадаючых.

Да гасціннага стала збіраліся маладыя і старэйшыя, многія фатаграфавалі вясёлае свята і выпечку бліноў на вуліцы, на вялікай круглай патэльні. Хто хацеў, мог паспрабаваць сябе ў ролі повара. Дзе яшчэ такое ўбачыш! Жанчына-турыстка з Мінска з захапленннем адазвалася пра Нясвіж і замак, спадабалася ёй і масленіца. Прызналася, што не чакалі яна і калегі такога ў нас і былі прыемна ўражаны. І гэта добра — ствараць людзям пазітыўны настрой.

Як на кожным святкаванні, былі тут розныя забавы,  хадулі, якія не без цяжкасці асвойвалі хлопцы. А напрыканцы ўдзельнікі свята дружна спалілі сімвалічнае пудзіла зімы, ля яркага кастрышча весялілася моладзь. Трэба аддаць належнае гаспадару “Харчэўні” Юрыю Карачуну і ўсім работнікам кафэ, якія пастараліся арганізаваць добрае свята.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.