Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Справа мужных людзей

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Нацыянальнага алім-пійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў паралімпійцаў з 20-годдзем стварэння Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

«Ідэалы і каштоўнасці паралімпійскага спорту аб’ядноўваюць людзей мужных, мэтанакіраваных, якія паверылі ў сябе і змаглі пераадолець сваю хваробу. Аса-бістым прыкладам яны паказваюць, наколькі бязмежныя рэзервы чалавека і як упартасць і сіла волі робяць цуды», — гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне кіраўніка дзяржавы перадаў юбілярам першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алім-пійскага камітэта Максім Рыжанкоў. Ён уручыў кіраўніку Паралімпійскага камітэта Ганаровы знак НАК.

Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава ўручыла Паралімпійскаму камітэту Ганаровую грамату Савета Міністраў. Яна адзначыла, што не толькі ўзнагароды з’яўляюцца меркай поспеху спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Сам удзел у Паралімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы — гэта ўжо вялікая перамога людзей, якія пераадолелі жыццёвыя нягоды і абставіны, яны вартыя ўсялякіх пахвал, з іх можна і трэба браць прыклад.

 

Аляксандр Лукашэнка

сустрэўся з Уладзімірам

Андрэйчанкам

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанкам.

Падчас сустрэчы закраналіся пытанні падрыхтоўкі да маючых адбыцца сёлета парламенцкіх выбараў. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што дэпутаты цяперашняга склікання павінны прыняць у ёй актыўны ўдзел. На думку кіраўніка дзяржавы, неабходна ўзмацніць работу ў акругах з насельніцтвам, аказаць мясцовым уладам дадатковую дапамогу ў вырашэнні рэгіянальных праблем.

Такія захады павінны паспрыяць таму, каб у новы парламент прыйшлі актыўныя, падрыхтаваныя людзі, якія змогуць вырашаць праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта праца на дзяржаву, і ў такім выпадку няма патрэбы «гуляць у нейкую незразумелую дэмакратыю». «Адказнасць наша найвышэйшая, таму што нас выбірае народ», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне працай парламентарыяў бягучага склікання. Нягледзячы на тое, што яны завяршаюць сваю дзейнасць, Прэзідэнт заклікаў Уладзіміра Андрэйчанку не здымаць з парламенцкага кантролю актуальныя пытанні, падключаць да іх вырашэння дэпутатаў. Парламенту таксама трэба будзе завяршыць пачатае ў заканадаўчай дзейнасці і прыняць неабходныя краіне ў першую чаргу дакументы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што парламент у Беларусі заўсёды быў своеасаблівай школай кадраў. На працягу чатырох гадоў людзі тут атрымліваюць вельмі моцную падрыхтоўку, і страціць такі кадравы патэнцыял недапушчальна. Найбольш здольных, прафесійна адораных парламентарыяў пасля завяршэння дэпутацкіх паўнамоцтваў неабходна прыцягваць у народную гаспадарку, у органы кіравання, перакананы кіраўнік дзяржавы.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў. Прэзідэнт быў праінфармаваны таксама аб заканадаўчай дзейнасці і падрыхтоўцы да дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў, яе міжнароднай дзейнасці.

 

За заслугі перад краінай. Прэзідэнт удастоіў дзяржузнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар РУП «БелЭЗ» Барыс Белкін, дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Гундар, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалай Селіванаў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і памежнай службы атрымалі медалі за адзнаку ў воінскай службе, у ахове грамадскага парадку і дзяржаўнай мяжы.

Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены 32 чалавекі. Медалём Францыска Скарыны, у прыватнасці, узнагароджаны дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч і дырэктар Інстытута філасофіі НАН Анатоль Лазарэвіч, дырэктар НІРУП «Геаінфармацыйныя сістэмы» Сяргей Залаты, загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Уладзімір Петравец.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.