Акультурылі тэрыторыю і высадзілі дрэвы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама  Іван Крупко і начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Гук  саджаюць  маладыя дрэўцы ля возера Дзявочае  на тэрыторыі гарадскога дэндрапарку

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама
Іван Крупко і начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Гук саджаюць
маладыя дрэўцы ля возера Дзявочае
на тэрыторыі гарадскога дэндрапарку

У субботу, 23 красавіка, у рамках рэспубліканскага суботніка адбылася пасадка  дрэў у гарадскім дэндрапарку. На тэрыторыі 1,7 гектара было высаджана 520 саджанцаў.

Як паведаміў ляснічы Нясвіжскага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас» Віктар Бабко, напярэдадні іх супрацоўнікі навялі належны парадак на тэрыторыі парку, адведзенай пад пасадку. Былі паглыблены і пашыраны меліярацыйныя каналы, высечана пустазельная расліннасць і прыбрана бытавое смецце.

Нядрэнна працавала брыгада на чале  з першым намеснікам начальніка  райсельгасхарчу Аляксандрам  Касперам

Нядрэнна працавала брыгада на чале
з першым намеснікам начальніка
райсельгасхарчу Аляксандрам Касперам

Поўным ходам ідуць работы

Поўным ходам ідуць работы

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, які прыняў актыўны ўдзел у суботніку, адзначыў, што правядзенне падобных мерапрыемстваў і ў цяперашні час не губляе сваёй значнасці, бо толькі сумеснымі намаганнямі можна зрабіць родную Нясвіж-чыну прыгажэйшай і чысцейшай.

Нагадаем, што на рэспубліканскім субот-ніку ў працу ўключыліся ўсе ўстановы,  арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Па даных аддзела эканомікі райвыканкама, у гэты дзень працавалі 13 800 чалавек. На патрэбы аб’ектаў, названых у рашэнні райвыканкама №536 ад 11.04. 2016 г., апублікаваным у «НН» 20 красавіка, пе-ралічана 178 мільёнаў рублёў. У дзень суботніка было выраблена прамысловай прадукцыі на агульную суму 83 млн. рублёў.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.