Даніна памяці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

i

У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку ахвярам чарнобыль-скай катастрофы. Яна размешчана ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Як адзначыла намеснік Прэм’ер-міністра нашай краіны Наталля Качанава, «адкрыццё    мемарыяльнай дошкі — гэта даніна памяці героям і ахвярам страшнай чарнобыльскай трагедыі».

«Дзяржава робіць і будзе рабіць усё магчымае для адра-джэння рэгіёнаў рэспублікі, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, і для людзей, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях, — звярнула ўвагу віцэ-прэм’ер. — Ідзе аднаўленне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў, укараненне новых тэхналогій».

У сталічным парку Дружбы народаў адбылася цырымонія ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек, у тым ліку кіраўнікі дзяржорганаў, ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.