Для юных талентаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

maski piano1

Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў аб’яўляе прыём навучэнцаў на 2016/2017 вучэбны год. Юных аматараў прыгожага чакаюць аддзяленні фартэпіяна, скрыпкі, баяна, акардэона, цымбалаў, домры, духавых інструментаў (трубы, барытона, саксафона, трамбона, флейты), гітары, а таксама мастацкае, харавое, харэаграфічнае і тэатральнае аддзяленні.

Заявы прымаюцца да 28 мая ўключна, а кансультацыі для жадаючых паступіць пройдуць з 23 па 27 мая. Прыёмныя іспыты адбудуцца 29 мая: з 10 гадзін — на музычнае, мастацкае, тэатральнае аддзяленні, з 15 гадзін — на харэаграфічнае.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах: 2-07-74, 2-57-74, 2-46-65.

“НН”. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.