…І зямля будзе чыстай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

час земли

У мінулую суботу Беларусь далучылася да Сусветнай прыборкі 2016 «Зробім!». Больш за 30 населеных пунктаў нашай краіны адгукнуліся на прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і выйшлі на міжнародную акцыю па прыбіранні бытавых несанкцыянаваных звалак. Падчас гэтага экалагічнага суботніка дзясяткі тон смецця сабралі валанцёры ў лясах, парках, на берагах рэк і азёр.

У Мінску некалькі добраахвотных атрадаў прынялі ўдзел у акцыі. У пасёлку Сеніца актывісты зялёнага руху, дзеці мясцовай музычнай школы, жыхары пры ўдзеле прадстаўнікоў Мінпрыроды, Міністэрства ЖКГ і іншых мінскіх устаноў прыбіралі прыбярэжную водаахоўную паласу, збіралі пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, аўтапакрышкі, бітую цэглу, металалом. Акцыя з’яўляецца своеасаблівым стартам для правядзення ў Беларусі суботнікаў па прыборцы і добраўпарадкаванні гарадоў і населеных пунктаў.

«Звязда».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.