Каб у дзіцячых сэрцах цвілі кветкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас мерапрыемства

Падчас мерапрыемства

Як мы ўжо паведамлялі, на мінулым тыдні ў Нясвіжы прайшоў абласны семінар-практыкум па выкладанні праваслаўнай культуры ў свецкіх установах адукацыі.

Адкрыццё семінара адбылося ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, якая даўно і плённа супрацоўнічае з Праваслаўнай царквой у справе духоўна-маральнага выхавання да-школьнікаў. На базе гэтай установы сёння рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання аптымістычнага тыпу светаўспрымання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”. У дзіцячым садку створана 6 праваслаўных груп з сярэднім узростам выхаванцаў 3-4 гады.

Як адзначыла загадчык дзіцячага сада “Караблік дзяцінства” Вольга Пуляк, у 21-м стагоддзі ўсё больш актуальным становіцца пытанне неабходнасці размежаваць тэндэнцыі развіцця еўрапейскага грамадства і нашага, беларускага.

— Трэба ўлічыць памылкі заходняга свету і захаваць сваё  адзінае, духоўна-маральнае поле, дзе галоўнымі застаюцца хрысціянскія традыцыі, — сказала падчас сустрэчы кіраўнік да-школьнай установы. — Бо галоўная стратэгічная бяда — гэта бездухоўнасць грамадства. І калі мы не пераадолеем спажывецка-задавольніцкія арыенціры, ілжэкаштоўнасці сённяшняга грамадства, і не возьмем за аснову гісторыка-культурныя, рэлігійныя традыцыі нашай краіны, наўрад ці мы зможам справіцца з гэтым. А непасрэднае станаўленне нашай будучай Беларусі адбываецца ва ўстановах адукацыі.

Нясвіжскі раён з’яўляецца пачынальнікам такой добрай справы, як супрацоўніцтва паміж Царквой і дзяржустановамі. У нас традыцыйнымі ўжо сталі Тыдні духоўна-маральнага выхавання, якія праводзяцца ў кастрычніку і сакавіку. У рамках мерапрыемстваў для дзяцей арганізоўваюцца ўрокі духоўнасці, сустрэчы са святарамі. Як расказаў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня, сёння шэраг дашкольных устаноў адукацыі і школ Нясвіжчыны працуе ў гэтым накірунку. Нашы рабяты з малых гадоў прывучаюцца спачуваць, суперажываць бліжняму, яны дапамагаюць шматдзетным, праблемным сем’ям, дзецям-сіротам і дзецям-інвалідам. У Праваслаўнай царквы і дзяржавы агульная мэта — у кожным чалавеку выхаваць дабрыню, любоў і пачуццё спагады.

Фрагмент тэатралізаванага прадстаўлення “Еўфрасіння Полацкая: княжна,  асветніца, святая”

Фрагмент тэатралізаванага прадстаўлення “Еўфрасіння Полацкая: княжна, асветніца, святая”

Важнасць узаемадзеяння Царквы і дзяржавы ў сферы адукацыі, выхавання і асветы дзяцей і моладзі падкрэсліў у сваім прывітальным слове і епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Уладыка выказаў падзяку ўладам Нясвіжскага раёна і асабіста старшыні райвыканкама Івану Крупко за асаблiвы клопат аб падрастаючым пакаленні. Таксама ён уручыў загадчыку дзіцячага сада “Караблік дзяцінства” Вользе Пуляк грамату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пасля прывітальных слоў кіраўнікоў праекта “Укараненне мадэлі фарміравання аптымістычнага тыпу светаўспрымання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа” загадчыка кафедры філасофіі ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі”, доктара філасофскіх навук, прафесара Аляксея Осіпава і дырэктара грамадскага аб’яднання “Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай” Аляксандра Брайко прайшлі адкрытыя заняткі ў групах. Госці семінара змаглі ўбачыць спектакль “Еўфрасіння Полацкая: княжна, асветніца, святая” у выкананні дзіцяча-бацькоўскага тэатра, пабывалі на занятках па цестапластыцы і дзіцячым ручным ткацтве, наведалі выставы сямейных работ.         Удзельнікамі асобных заняткаў сталі выхаванцы сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна.

Пасля заканчэння заняткаў епіскап Антоній сардэчна падзякаваў педагогам і дзецям, а таксама выказаў надзею, што добры вопыт нясвіжскага дзіцячага садка “Караблік дзяцінства” бу-дзе запатрабаваны і ў іншых адукацыйных установах.

Прадоўжыўся семінар-практыкум на базе нядзельнай школы Свята-Георгіеўскага прыхода, дырэктарам якой з’яўляецца кіраўнік місіянерскага аддзела Слуцкай епархіі іерэй Павел Фокін. Удзельнікі семінара па-знаёміліся з інавацыйнымі методыкамі выхавання, якія выкарыстоўваюцца ў нядзельнай школе.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.