Мы не адзінокія

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

паэзія

Напярэдадні святкавання Дня жанчын — 8 Сакавіка — у Новагарадзейскім СЦК і А прайшло святочнае мерапрыемства пярвічнай арганізацыі ГА “Бел ТІ” Гарадзейскага сельсавета, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Дню жанчын. Яно было арганізавана ў выглядзе “агеньчыка”. Былі запрошаны і госці — прадстаўнікі СВК “Гарадзея”, ДП ЭБ “Свеклавічная”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, старшыні Гарадзейскага сельскага і пасялковага выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі пярвічных арганізацый інвалідаў раёна, а таксама настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы г.п. Гарадзея,  протаіерэй Аляксандр….

Весяліў прысутных і задаваў настрой гэтаму мерапрыемству ансамбль песні “Элегія” пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун. Акампаніраваў спевакам Аляксандр Гапановіч, удзельнік фестывалю інвалідаў, што праходзіў у рамках фестывалю “Славянскі базар-2015”.

Адкрыў мерапрыемства кіраўнік пярвічнай арганізацыі інвалідаў Гарадзейскага сельсавета Яўген Касмовіч. Ён пазнаёміў прысутных з гасцямі свята і даў слова айцу Аляксандру, які прачытаў разам з прысутнымі малітву. Затым Яўген Канстанцінавіч перадаў слова вядучай канцэртнай праграмы Марыі Чэркас.

Канцэрт доўжыўся 1 гадзіну 40 хвілін. За гэты час гучалі песні як патрыятычнага характару, так і народныя, і жартоўныя,  а таксама гумарэскі ў выкананні салістаў, дуэтаў, трыа, вакальных груп і ўсяго калектыву. Асабліва ўсім спадабаліся нумары ў выкананні Марыі Чэркас, Яўгеніі Петручэня, Надзеі Разумка, Барыса Юшко, Уладзіміра Жылкі, Надзеі Кузміч, Галіны Ланской і іншых      удзельнікаў канцэрта.

Словы падзякі калектыву “Элегія” за высокі ўзровень выканання і цікавы рэпертуар, а таксама ўсім тым, хто арганізоўваў мерапрыемства, выказалі старшыня Гарадзейскага сельвыканкама Уладзімір Раўбецкі, старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Галіна Галабурда, якая ўручыла інвалідам падарункі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандр Цімафейчык, былы кіраўнік прадпрыемства “Аўтамабільны парк №8”, інвалід 2-й групы Мікалай Петручэня.

У мерапрыемстве былі задзейнічаны ўсе яго ўдзельнікі, для іх праводзіліся конкурсы, дзейнічала выстава работ інвалідаў. Лепшыя работы былі адзначаны, а іх аўтарам уручаны падарункі.

З заключным словам выступіў старшыня пярвічнай арганізацыі інвалідаў Гарадзейскага сельсавета Яўген Касмовіч. Ён выказаў шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву СВК “Гарадзея” і ДП ЭБ “Свеклавічная”, Гарадзейскаму сельскаму выканаўчаму камітэту, работнікам Новагарадзейскага СЦК і А за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства і пажадаў, каб такія святы праводзіліся часцей і ва ўсіх пярвічках.

Карыстаючыся выпадкам, мы хочам выразіць вялікую ўдзячнасць за гэтае і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашай пярвічцы і не толькі, іх кіраўніку і завадатару Яўгену Канстанцінавічу Касмовічу, якога можна бачыць усюды — і на сцэне, і ў крэсным ходзе, і на сходзе. Хочацца пажадаць яму здароўя, сіл, энергіі і бадзёрасці на доўгія гады.

Алена АБРАМОВІЧ,

член пярвічнай арганізацыі ГА “БелТІ” Гарадзейскага сельсавета

і яшчэ 20 чалавек, членаў гэтай пярвічнай арганізацыі.       

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.