На ранішніку ў садку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

образование

Працавала я ў сферы адукацыі: настаўнікам у школе, потым — у дзіцячым садку. І ведаю, што гэта вельмі адказная, нялёгкая, але патрэбная і пачэсная работа. Цяпер я — на заслужаным адпачынку. І бываю ў Сноўскім дзіцячым садку не часта. Але вось унук Аляксей запрасіў мяне на ранішнік, прысвечаны Дню жанчын. Тое, што я ўбачыла,  вельмі ўразіла і захапіла.

Па-святочнаму ўпрыгожаная зала. Прыйшло на ранішнік шмат бабуль і матуль. Праграма мерапрыемства была змястоўная, павучальная і цікавая. Усе  дзеткі, без выключэння, стараліся паказаць, на што яны здольныя. У агульнай дзеі выступалі і работнікі садка, мамы. Напрыклад, матуля Наталля Аляксандраўна Раковіч выконвала ролю Клоўна. Супрацоўнікі ўстановы Іна Іванаўна Плышэўская  і Ірына Мацвееўна Зізіка былі адпаведна  Капрызулькай і Бабай Ягой. Праграму вяла выхавацель  Марына Уладзіміраўна Сургель. Музычнае суправаджэнне  ладзіў Уладзімір Канстанцінавіч Сарока. Дзеткі пераапраналіся ў бабуль, дасціпна і з гумарам выконвалі свае ролі.

Адчувалася зладжанасць ва ўсім. А гэтага можна дабіцца, калі выхавацелі адносяцца да дзяцей з душой, з любоўю.

Гэты дружны калектыў падарыў нам хвіліны вялікай асалоды.

Зінаіда Міхайлаўна ШЫМАНОВІЧ.

аграгарадок Сноў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.