Няхай зелянеюць ліпы і клёны!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

суб4

Актыўна папрацавалі падчас суботніка на добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка Гарадзея яго жыхары, работнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцы школ. Значным аб’ектам, дзе праводзіліся работы, стаў  лесапарк. Як паведаміў “НН” старшыня  Гарадзейскага пасялковага  выфканфкама Уладзімір Раўбецкі, на яго добраўпарадкаванні працавалі з 20 па 23 красавіка. Першымі ўключыліся ў справу прадстаўнікі  ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, СЗАТ “Еўратарэкс”, ТАА “Iнвуддорс» і СШ № 2 г.п. Гарадзея.

суб2

суб 5

суб 3

Асабліва зладжана працавалі філіял “Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “ПМК-217”, філіял “Ільнонасенне” ААТ “Мінабл-лён” на чале са сваімі кіраўнікамі  В.К. Сянькевічам, П.І. Агейкам, В.В. Лябедзькам. Прадстаўнікі першых двух калектываў высякалі кустарнік і лішнія дрэвы, трэцяга — высаджвалі маладыя саджанцы.

Уся зона лесапарку займае 25,4 га, за гэтыя дні парадак быў наведзены на 7 га. На плошчы каля 4,5 га з’явілася каля 5 тысяч маладых дрэўцаў — елка, піхта, ліпа, клён, бяроза, манчжурскі арэх.

Актыўнасць праявілі вучні 6-11 класаў і настаўнікі Гарадзейскіх СШ № 1 і СШ № 2. Так, прадстаўнікі першай школы навялі парадак у скверы каля царквы на вуліцы Патрыётаў. Вучні 11 класа, якія  развітаюцца сёлета са  школай, прадоўжылі пасадку ліпавай алеі — юнакі і дзяўчаты пакінулі на ёй свае 18 маладзенькіх дрэўцаў. 11-класнікі СШ № 2 пасадзілі па вуліцы Беларускай 19 дрэў.

Ушчыльную папрацаваць давялося і на вуліцы Інтэрнацыянальнай, на тэрыторыі стадыёна былой райсельгасхіміі. Восенню там зрэзалі 37 старых таполяў, а цяпер убіралі рэшткі галінак і  мінулагодняй расліннасці.

— Хацелася б адзначыць вялікую работу дэпутата пасялковага Савета Дзяніса Сяргеевіча Паўловіча, ляснічага Гарадзейскага лясніцтва, — адзначыў Уладзімір Іосіфавіч Раўбецкі. — Ён і пасадачны матэрыял для нас нарыхтаваў, і трактар са спецыяльным  плугам вы-дзеліў для правядзення барознаў пад пасадку.

Усяго ў рэспубліканскім суботніку на работах, арганізаваных пасялковым выканкамам, удзельнічала  каля 300 чалавек.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота  Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.