“Пачуццяў дарагіх прыліў”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Berdnikov4

Напэўна, кожны з нас думаў над пытаннем, куды б адправіцца, у якое стагоддзе, калі раптам нехта нейкім чынам вынайшаў бы машыну часу. У мяне на гэта пытанне ніколі не існавала адназначнага адказу: хацелася б пабываць шмат дзе, шмат у якіх краінах і часавых адрэзках. Але ў першую чаргу, пэўна, я б не абмінуў  XIX стагоддзе: гэта вельмі цікавы час, супярэчлівы і багаты на імёны, падзеі і пераломныя моманты. Гэта час высакароднасці, інтэлігентнасці, мужнасці, дуэлей і шмат яшчэ чаго…

Менавіта на творчасць чалавека з гэтай эпохі я вырашыў звярнуць сваю ўвагу. Міхаіл Юр’евіч Лермантаў — адзін з прадстаўнікоў “залатога веку” рускай літаратуры. Ён нейкім чынам, прынамсі для мяне, з’яўляецца тварам таго часу, нягледзячы на тое, што жыццё паэта было вельмі кароткім. Са школьнай праграмы ўсе памятаюць яго творы — узнёслыя, шчырыя, запатрабаваныя і ў наш час. Па некаторых з іх мы можам нават вучыць гісторыю: “Барадзіно”, “Герой нашага часу” і г.д.

Для перакладу мной быў выбраны адзін з ранніх і найбольш пранікнёных твораў аўтара на тэму кахання. Верш просты для ўспрымання і ўзнаўлення, што вельмі радуе, бо чытаць яго хочацца яшчэ і яшчэ.

 

Нищий

У врат обители святой

Стоял просящий подаянья

Бедняк иссохший, чуть живой

От глада, жажды и страданья.

 

Куска лишь хлеба он просил,

И взор являл живую муку,

И кто-то камень положил

В его протянутую руку.

 

Так я молил твоей любви

С слезами горькими, с тоскою;

Так чувства лучшие мои

Обмануты навек тобою!

Михаил Лермонтов.

 

Жабрак

Ля брамы, пры манастыры,

Стаяў, ад холаду закуты,

Жабрак схуднелы, ледзь жывы

Ад смагі, голаду, пакутаў.

 

Кавалак хлеба ён прасіў

З вачыма, сумнымі ад мукі,

І нехта камнем нагрузіў

Яго працягнутыя рукі.

 

Твайго ж кахання я маліў

І горкімі слязьмі, тугою;

Пачуццяў дарагіх прыліў

Падмануты навек табою.

Пераклад Андрэя Козела.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.