Роднай мове Прысвяцілі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

бел.літ

У нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.   Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні. У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем і чытаем на ёй. Але добра ўсвядоміць значымасць і веліч яе можна толькі тады, калі мы паглыбляем веды аб ёй, цікавімся крыніцамі духоўнага багацця, культурай Беларусі. Дэвізам тыдня сталі словы з верша Алеся Ставера:

Шануйце дзіва на планеце —

Святую нашу Беларусь.

I мову Коласа, Купалы

Вы беражыце з роду ў род,

Каб наша доля не канала,

Каб не загінуў наш народ.

Мерапрыемствы вылучаліся разнастайнасцю форм правядзення, выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, масавасцю, выкарыстаннем міжпрадметных сувязей. З самага ранку ў школе адчуваўся святочны настрой. На першым уроку адбылася рэкламная акцыя «Размаўляем па-беларуску». У першы дзень было праведзена анкетаванне вучняў «Чаму трэба размаўляць на сваёй роднай мове». На трэцім паверсе ля бібліятэкі размешчана выстава кніг « Беларускія аўтары-юбіляры 2016 года». У конкурсе сачыненняў, прысвечаным К. Крапіве пад назвай «Зброяй яго стала «пякучае» і «вострае» слова», прынялі ўдзел вучні старэйшых школы.

У другі дзень на кожным перапынку гучалі песні беларускіх выканаўцаў. Гэта музычныя творы на словы беларускіх класікаў «Спадчына», «Мой родны кут», «Дзе мой край» і інш., а таксама творы сучасных выканаўцаў на беларускай мове — Дакоты, Анжалікі Агурбаш, Ірыны Дарафеевай і іншых. I канечне ж, у гэты дзень нельга было не пачуць песні ў выкананні «Песняроў». Настаўніца беларускай мовы і літаратуры С.А. Юрашчык правяла гульню-віктарыну «Ганарыся тым, што маеш» для вучняў 8-9 класаў.

Трэці дзень пачаўся з падарожжа ў беларускую мову для вучняў 3 — 5 класаў, якое правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры А.К. Пажытка. Цікава прайшла гадзіна адкрыццяў «Моўныя скарбы роднага краю» для вучняў 6-7 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры С.І. Раманчук.

Вельмі насычаны быў чацвёрты дзень. Ля бібліятэкі былі размешчаны малюнкі вучняў школы пад назвай «Мой чароўны беларускі край», у якіх адлюстраваліся любімыя эпізоды з твораў беларускіх пісьменнікаў, а таксама выявы роднага краю.

Вучні 7 — 11 класаў праглядзелі прэзентацыю да юбілею Кандрата Крапівы. Затым правялі вельмі цікавы конкурс чытальнікаў баек з інсцэніраваннем, дзе ўдзельнікі паказалі свае здольнасці.

Закончыўся тыдзень гістарычнай гульнёй «Нам засталася спадчына».

Я лічу, што гэты тыдзень не прайшоў бясследна для вучняў нашай школы.  I дарослыя, і дзеці адчулі, наколькі важна ведаць родную мову. Цікавыя  мерапрыемствы са-дзейнічалі патрыятычнаму выхаванню юных грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Дзіяна ПАЖЫТКА,

вучаніца 11 класа

ДУА «Ліпскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.