Слаўны шлях у 65 гадоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

153

Дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч

ААТ “Грыцкевічы” — адна з гаспадарак Нясвіжскага раёна, якой ужо не першы год удаецца утрымліваць перадавыя пазіцыі па эканамічных паказчыках, дабівацца рэкордаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па нарыхтоўцы кармоў і ўборцы збожжавых культур. Радуюць і вынікі ў вобласці малочнай вытворчасці. За кожным рэкордам стаіць праца людзей, якія любілі і любяць сваю зямлю і сваю справу.

Зазірнуўшы ў мінулае, мы ўбачым, што сённяшні аграгарадок Грыцкевічы ўпершыню ўзгадваецца ў гістарычных хроніках у 1870 годзе як вёска, у якой налічвалася “86 душ мужчынскага полу”, а ў 1887 годзе ў ёй было ўжо 48 двароў і 417 жыхароў. З 1921 па 1939 гады Грыцкевічы з’яўляліся часткай тэрыторыі Польшчы, уваходзячы ў Сноўскую гміну Нясвіжскага павета. У 1939 годзе, разам з усімі населенымі пунктамі былой Заходняй Беларусі, вёска ўвайшла ў склад БССР. У 1940 годзе ў ёй налічвалася ўжо 612 жыхароў, 128 двароў, два ветракі, магазін і няпоўная сярэдняя школа. У 1947 годзе тут ужо працавала хата-чытальня, а ў 1949 годзе ў Грыцкевічах быў утвораны калгас “Беларусь”.

Былы старшыня  КДП “Беларусь” І.І. Кузьміч

Былы старшыня
КДП “Беларусь” І.І. Кузьміч

Былы старшыня  КДП “Беларусь” Л.Д. Казакевіч

Былы старшыня
КДП “Беларусь” Л.Д. Казакевіч

Былы старшыня  СВК “Грыцкевічы” У.У. Малахвей

Былы старшыня
СВК “Грыцкевічы” У.У. Малахвей

На тэрыторыі Нялепаўскага сельскага савета Баранавіцкай вобласці, куды ўваходзіла вёска, тады існавала яшчэ 4 калгасы: імя Крупскай, імя К. Маркса, імя Кірава і “Рассвет”. Дробным гаспадаркам было цяжка справіцца з праблемамі, якія існавалі на той час, і 17 сакавіка 1951 года прайшло аб’яднанне ўсіх пяці калгасаў у адзін буйны — калгас “Беларусь”. Першыя месяцы ім кіраваў старшыня былога калгаса “Беларусь” М.І. Бялінскі, на змену якому прыйшоў І.Д. Цвірко. З 1952 па 1961 гады пасаду старшыні праўлення займалі Я.І. Астапенка, С.І. Акалелаў, В.М. Капуста, Расоўскі, А. Гагалінскі. З 1961 па верасень 1976 гаспадаркай кіраваў А.А. Шчарбянок. За час яго кіраўніцтва былі пабудаваныя свінаферма ў Нялепаве, вытворчыя будынкі жывёлагадоўчых фермаў у Грыцкевічах і Мацылёўшчыне, адміністратыўны будынак гаспадаркі, сельскі клуб, магазін, прайшла газіфікацыя жылых дамоў у Нялепаве.

7 верасня 1976 года на пасаду старшыні быў прызначаны І.І. Кузьміч. Палявод, ездавы на конях, падліковец, брыгадзір, старшы аграном, галоўны аграном суседняга калгаса “Радзіма” — гэта тыя прыступкі, па якіх ён крочыў да адказнай і нялёгкай пасады старшыні гаспадаркі. Гэтай рабоце — нервовай, цяжкай і не заўсёды ўдзячнай — Іван Ільіч аддаў 24 гады жыцця з усіх сваіх 62-х. Будучыню калгаса “Беларусь” ён бачыў у першую чаргу ў росце дабрабыту яго працаўнікоў.

З цікавасцю і належнай адказнасцю ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі працуе моладзь (злева направа): аператар  па штучным асемяненні жывёлы Ілья Антановіч, брыгадзір МТФ “Супрунавічы” Алена Палхоўская, брыгадзір МТФ “Мацылёўшчына” Яўген Пляшко, ветфельчар гэтай жа фермы  Таццяна  Хмялеўская, галоўны заатэхнік Андрэй Вітко,  ветфельчар- практыкант, студэнтка  Віцебскай ветэрынарнай акадэміі  Іна Кузміч,  галоўны ветурач сельгаспрадпрыемства Дзяніс Сергіеня

З цікавасцю і належнай адказнасцю ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі працуе моладзь (злева направа): аператар па штучным асемяненні жывёлы Ілья Антановіч, брыгадзір МТФ “Супрунавічы” Алена Палхоўская, брыгадзір МТФ “Мацылёўшчына” Яўген Пляшко, ветфельчар гэтай жа фермы Таццяна Хмялеўская, галоўны заатэхнік Андрэй Вітко,
ветфельчар- практыкант, студэнтка
Віцебскай ветэрынарнай акадэміі Іна Кузміч,
галоўны ветурач сельгаспрадпрыемства Дзяніс Сергіеня

Рабочыя пытанні абмяркоўваюць галоўны бухгалтар Ганна Хомка  і галоўны эканаміст  Святлана Малахвей

Рабочыя пытанні абмяркоўваюць галоўны бухгалтар Ганна Хомка і галоўны эканаміст
Святлана Малахвей

Падчас кіраўніцтва І.І. Кузьміча вялася газіфікацыя ўсіх вёсак гаспадаркі, асфальтаваліся вуліцы, прайшло добраўпарадкаванне малочнатаварных фермаў і машынна-трактарнага парка, выраслі цэлыя пасёлкі жылых дамоў, былі пабудаваны дзіцячы садок і сталовая, закладзены лесапарк. Людзі сталі атрымліваць дастойную заработную плату, калгас забяспечваў іх у поўным аб’ёме збожжам і мукой для падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак.

Дзякуючы граматнаму і гаспадарліваму кіраўніцтву сельгас-прадпрыемства з кожным годам набірала абароты ў вытворчасці, а з 1994 года ўжо не калгас, а КДП “Беларусь” стала займаць перадавыя пазіцыі ў эканоміцы раёна.

Трактарыст-машыніст  Аляксандр Папоў

Трактарыст-машыніст
Аляксандр Папоў

Трактарыст-машыніст  Ігар Наумовіч

Трактарыст-машыніст
Ігар Наумовіч

 Трактарыст-машыніст  Аляксандр Сарнацкі


Трактарыст-машыніст
Аляксандр Сарнацкі

За вялікі ўклад у развіццё гаспадаркі ў кастрычніку 1999 года І.І. Кузьмічу было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”. Аднак пастаянныя клопаты, перажыванні і нервовае напружанне, як вядома, бясследна не праходзяць і бязлітасна б’юць па чалавеку. Як вынік, у канцы 1999 года І.І. Кузьміч па стане здароўя быў вымушаны пакінуць пост кіраўніка. На пасаду старшыні вылучыў сваю кандыдатуру інжынер па працаёмістых працэсах гаспадаркі Л.Д. Казакевіч, і 29 сакавіка 2000 года 70 % упаўнаважаных членаў КДП “Беларусь” шляхам тайнага галасавання аддалі за яго свае галасы.

Карэнны грыцкевічанін, малады, энергічны, ён з галавой акунуўся ў работу і вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. У 2000 годзе гаспадарка першай у раёне выканала план продажу збожжа дзяржаве, ураджайнасць збожжавых склала 50,6 ц/га, а валавы збор перавысіў 5     тысяч тон збожжа, ураджайнасць цукровых буракоў дасягнула 580 ц/га. Гэта быў адзін з лепшых паказчыкаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Выраслі паказчыкі і ў галіне жывёлагадоўлі, упершыню быў дасягнуты 4-тысячны рубеж па надоі малака ад адной каровы. За час кіраўніцтва Л.Д. Казакевіча гаспадарка набыла шмат новай тэхнікі, увяла ў дзеянне 5 жылых дамоў, правяла рамонт адміністратыўнага будынка. Напера-дзе было мноства планаў і на-дзей, але ў лістападзе 2001 года жыццё Л.Д. Казакевіча раптоўна абарвалася. Зноў узнікла неабходнасць у змене кіраўніцтва. У сакавіку 2002 года на справа-здачным сходзе члены КДП         адзінагалосна прагаласавалі за У.У. Малахвея, на той момант галоўнага ветурача гаспадаркі.

Граматны, разважлівы, мэтанакіраваны, Уладзімір Уладзі-міравіч лічыў асноўнай задачай гаспадаркі павелічэнне роста аб’ёмаў вытворчасці і продажу дзяржаве ўсіх відаў таварнай прадукцыі. Толькі гэта магло дазволіць павялічыць прыбытак і значна ўмацаваць эканоміку сельгаспрадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка штогод стала дабівацца высокіх паказчыкаў як у галіне раслінаводства, так і ў жывёлагадоўлі.

У 2003 годзе КДП “Беларусь” было пераўтворана ў СВК “Грыцкевічы”, а па выніках 2004 года, згодна з дадзенымі вучоных Інстытута аграрнай эканомікі НАН Беларусі, гаспадарка заняла ганаровае 15-е месца сярод ста лепшых сельгасарганізацый рэспублікі.

У кастрычніку 2008 года было пачата, а ў 2010 го-дзе закончана будаўніцтва малочнатаварнай фермы “Мацылёўшчына” з выкарыстаннем навейшых канадскіх рэсурсазберагальных тэхналогій, а таксама айчынных будматэрыялаў і абсталявання, якія дазвалялі вырашаць пытанне аб імпартазамяшчэнні. Гэты, у многім унікальны аб’ект,  з’явіўся свайго роду эксперыментальнай базай, на якой ад-працоўвалася пытанне адаптацыі перадавых заходніх тэхналогій у галіне малочнай жывёлагадоўлі да беларускіх умоў.

У красавіку 2010 года Прэзідэнт нашай краіны А.Р. Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Мінскай вобласці наведаў МТФ “Мацылёўшчына” ў СВК “Грыцкевічы”. У тым жа годзе на рэспубліканскіх дажынках гаспадарка атрымала ганаровае трэцяе месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый.

У 2011 годзе СВК “Грыцкевічы” быў пераўтвораны ў ААТ “Грыцкевічы”, а ў наступным, 2012-м, пачалася рэканструкцыя малочнатаварнай фермы “Супрунавічы” з пераходам на робатызаваную сістэму даення кароў, але ўвесці яе ў дзеянне У.У. Малахвею ўжо не ўдалося — у снежні 2012 года ён заўчасна пайшоў з жыцця.

У красавіку 2013 года на пасаду выконваючага абавязкі дырэктара прызначылі намесніка старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Яўгена Здановіча, а ў снежні яго зацвердзілі дырэктарам гаспадаркі.

Спачатку новаму кіраўніку прыйшлося нялёгка: вы-творчасць малака і мяса ўпала, дысцыпліна кульгала, грошай катастрафічна не хапала. Але, дзякуючы яго разважліваму кіраўніцтву і гаспадарліваму падыходу да вырашэння надзённых патрэб,  пачаўся паступовы рост вытворчых паказчыкаў.

Адна з  самых старэйшых працаўніц гаспадаркі, былая даярка  Вольга Вікенцьеўна Камко

Адна з самых старэйшых працаўніц гаспадаркі, былая даярка
Вольга Вікенцьеўна Камко

Ветэран працы,  былы заатэхнік гаспадаркі  Ніна Аляксандраўна Карпей

Ветэран працы,
былы заатэхнік гаспадаркі
Ніна Аляксандраўна Карпей

— Сёння выручкі ад рэалізацыі малака, мяса, збожжа і цукровых буракоў ужо дастаткова і на выплату заработнай платы, і на набыццё новай тэхнікі, і на пагашэнне крэдытаў, — гаворыць Яўген Уладзіміравіч. — Маючы адносна невялікія памеры (2404 га сельгасугоддзяў) гаспадарка інтэнсіўна развіваецца. Ня-гледзячы на ўсе цяжкасці, многіх вынікаў дабіліся ўпершыню. Пра гэта красамоўна гавораць лічбы. Напрыклад, грашовая выручка за мінулы год склала 74 мільярды рублёў, малака атрымана 8647 тон, ялавічыны — 524 тоны. Валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 78,5 мільярда рублёў, вытворчасць прадукцыі на аднаго работніка — 404,7 мільёна рублёў, а выручка на 100 гектараў сельгасугоддзяў — каля 3 мільярдаў рублёў.

На абласных “Дажынках-2015” у Вілейцы ААТ “Грыцкевічы” было аб’яўлена пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў” і ўзнагароджана трактарам МТЗ 82. Па вы-ніках работы народнагаспадарчага комплексу Нясвіжскага раёна за 2015 год сельгаспрадпрыемства заняло ганаровае трэцяе месца.

На МТФ “Мацылёўшчына” старанна працуюць аператары  машыннага даення Тамара Скрыба і Святлана Карпач

На МТФ “Мацылёўшчына” старанна працуюць аператары
машыннага даення Тамара Скрыба і Святлана Карпач

Бухгалтар Марына Казакевіч (у цэнтры) перадае свой вопыт  маладым калегам Ганне Парэйка і Алёне Леанавец

Бухгалтар Марына Казакевіч (у цэнтры) перадае свой вопыт
маладым калегам Ганне Парэйка і Алёне Леанавец

Галоўная галіна гаспадаркі — жывёлагадоўля, выручка ад якой у аб’ёме ўсёй выручкі займае 70 %. За 2015 год валавая прадукцыя жывёлагадоўлі ў супастаўных цэнах склала 111 %.

— Працягваецца будаўніцтва другой чаргі робатызаванай фермы, увод якой у дзеянне запланаваны на кастрычнік гэтага года. Удой па ферме за 2015 год склаў 8825 кілаграмаў малака на карову, — дапоўніў свой аповед кіраўнік гаспадаркі.

Ён таксама з гонарам адзначыў, што мінулы год быў лепшым у гісторыі гаспадаркі для збожжавых: вал збожжа пасля дапрацоўкі склаў 8262 тоны (+1180 тон да папярэдняга), ура-джайнасць — 85, 7 ц/га. Такі вынік быў атрыманы дзякуючы падбору высокаякаснага насеннага матэрыялу (сарты азімай пшаніцы “Багатка”, “Маркіза”, “Сэйлар”, ячменю — “Фэст”), строгаму захаванню ўсіх патрабаванняў інтэнсіўных тэхналогій. У гэтым заслуга галоўнага агранома І.М. Валетава, які многа гадоў узначальвае гэту галіну.

Аператар робатызаваных  даільных установак МТФ “Супрунавічы” Наталля Андросік

Аператар робатызаваных
даільных установак МТФ “Супрунавічы” Наталля Андросік

У Грыцкевічах ва ўсе часы жылі дружнай талакой. Ветэран працы, былы заатэхнік гаспадаркі Ніна Карпей, якая шчыравала тут з 1959 года, узгадвае:

— Цяжка было, кароў даілі ўручную. Даяркі самі і зялёны корм сваім гадаванкам нарыхтоў-валі, самі і жывёлагадоўчыя памяшканні чысцілі. Да 1968 года працавалі за працадні, а потым пачалі прымяняць гарантаваную аплату працы з разліку за адзін рабочы дзень — 1 рубель і 72 капейкі. Быў цяжкі, але харошы, светлы час.

— Так, шмат чаго прыйшлося перажыць, — дзеліцца сваімі ўспамінамі адна з  самых старэйшых працаўніц гаспадаркі, былая даярка Вольга Камко, якая нарадзілася ў 1929 годзе яшчэ пры Польшчы. — У нашым калгасе я 22 гады даіла ўручную 14 кароў, атрымала званне “Заслужаная калгасніца”. Мая фатаграфія пастаянна была на Дошцы Гонару. І мы вельмі рады, што і сёння, праз столькі гадоў, кіраўніцтва гаспадаркі помніць пра нас.

— Гэта сапраўды так, — уключаецца ў размову старшыня прафкама ААТ “Грыцкевічы” Алена Леўшык. — Кіраўніцтва гаспадаркі не забывае пра ветэранаў працы: штогод кожнаму бясплатна выдзяляецца па 300 кілаграмаў збожжа, па 20 — цукру, робіц-ца 50 % зніжка на апрацоўку прысядзібных участкаў, арганізоў-ваем сустрэчы ў дзень пажылых людзей, уручаем прадуктовыя пайкі да Новага года, аказваем дапамогу транспартам.

Не ў крыўдзе і маладыя спецыялісты гаспадаркі — сёлета ў Грыцкевічах быў пабудаваны 8-кватэрны ведамасны дом, куды ўжо засяліліся маладыя сем’і.

У зладжаным тандэме працуюць  загадчык рамонтнай  майстэрні Валерый Галушка і інжынер па сельгасмашынах   Аляксандр Лушкевіч

У зладжаным тандэме працуюць загадчык рамонтнай
майстэрні Валерый Галушка і інжынер па сельгасмашынах
Аляксандр Лушкевіч

— Маладыя перспектыўныя кадры ў асноўным працуюць у жывёлагадоўлі, — працягнула тэму маладой змены старшыня прафкама. — Гэта галоўны заатэхнік Андрэй Вітко, галоўны ветурач Дзяніс Сергіеня, аператар па штучным асемяненні Ілья Антановіч і многія іншыя. Зараз у нас на практыцы пяцікурсніца Віцебскай ветэрынарнай акадэміі Іна Кузміч, якая пасля атрымання дыплома хоча вярнуцца ў нашу гаспадарку. Шмат моладзі працуе і на мехдвары, і ў бухгалтэрыі. Вельмі радуе той факт, што моладзь застаецца жыць у вёсцы, бо ў нас, у Грыцкевічах, умеюць не толькі добра працаваць, але, пры жаданні, і добра адпачываць.

І сапраўды, на працягу ўсяго года ў гаспадарцы праходзяць розныя мерапрыемствы з удзелам вакальнай групы Грыцке-віцкага СДК “Суседзі” і народнага аматарскага тэатра “Люстэрка жыцця”. Абодва гэтыя калектывы складаюцца з работнікаў сельгаспрадпрыемства і сацыяльнай сферы, абодва з поспехам выступаюць не толькі ў сябе дома, але і на раённай сцэне. Нездарма ў вядомай песні пяецца: “Ведь тот, кто с песней по жизни шагает, тот никогда и ни-где не пропадет!” Вось і Грыцкевічы і грыцкевічане не толькі не прапалі ў віхурах гісторыі, але, наадварот, узмацніліся, узбагаціліся бясцэнным вопытам жыцця і яшчэ больш трывала ўмацаваліся на роднай зямлі, на той зямлі, дзе нараджаецца самы смачны хлеб і спяваюцца самыя прыгожыя песні. І, напэўна, не толькі 65 гадоў адзначыць мясцовая гаспадарка, а яшчэ шмат разоў па столькі ж, бо няма канчатковай станцыі на шляху да дасканаласці, на шляху развіцця і будаўніцтва.

DSC07043

DSC07068

З нязменным поспехам праходзяць выступленні ансамбля песні “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК і народнага аматарскага тэатра “Люстэрка жыцця”

 

З юбілеем вас, землякі!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА, Іны Васілевіч

і з архіва гаспадаркі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.