«Тут жыве ветэран…»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Георгій Афанасьевіч Халецкі разам з удзельнікамі мерапрыемства

Георгій Афанасьевіч Халецкі разам з удзельнікамі мерапрыемства

Акцыя «Тут жыве ветэран»  стартавала ў Нясвіжскім  раёне ў пятніцу. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспублікан-ская піянерская арганізацыя, Беларускі фонд міру, Нясвіжскі Савет ветэранаў. Галоўная мэта акцыі — захаванне гістарычнай памяці аб перамозе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праява павагі да народа-пераможцы. Таблічкі з надпісам «Тут жыве ветэран» актывісты БРСМ прымацавалі на дамах ветэранаў Георгія Афанасьевіча Халецкага, Івана Дзмітрыевіча Дасько, Іосіфа Казіміравіча Мохарта, Рыгора Сяргеевіча Гарачкоўскага, каля кватэры Рыгора Антонавіча Куцэры. У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня Нясвіжскага Савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ксенія Харашылава і бухгалтар арганізацыі Ірына Парфімовіч, старшыня РА ГА «Беларускі фонд міру» і начальнік аддзела статыстыкі Нясвіжскага раёна Сяргей Івашка, актывісты БРСМ —лінейны трубаправодчык службы ЛЭС і інструктар па спорце філіяла «Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»  Андрэй Раманоўскі і Аляксандр Захараў.

Рыгор Антонавіч Куцэра  разам са сваёй жонкай Аляксандрай Рыгораўнай

Рыгор Антонавіч Куцэра разам са сваёй жонкай Аляксандрай Рыгораўнай

Рыгор Сяргеевіч  Гарачкоўскі

Рыгор Сяргеевіч Гарачкоўскі

— Гэтая акцыя — яшчэ адна магчымасць аказаць ўвагу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Іх засталося не так шмат, можа, з гэтай прычыны яны становяцца для нас усё даражэй і даражэй. Для кожнага з іх увага з боку тых, для каго яны здабывалі перамогу, вельмі важная, — адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ксенія Харашылава.

—       Нам важныя ўспаміны ветэранаў. Іх жыццё — прыклад для нас, — распавядаюць прадстаўнікі рабочай моладзі Андрэй і Аляксандр. — Наш прамы абавязак зрабіць так, каб памяць аб вялікім подзвігу перадавалася ад пакалення да пакалення. Мы павінны шанаваць кожную магчымасць асабіста пакланіцца мужнасці і стойкасці ўсіх, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу.

Памятныя таблічкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Нясвіжчыны ўсталююць актывісты пярвічных арганізацый БРПА і БРСМ. Будуць праведзены вечарыны памяці, пазнавальныя гутаркі-дыскусіі, віншаванні са знакавымі датамі і юбілеямі.

На думку арганізатараў акцыі, гэта дадасць не толькі станоўчых эмоцый ветэранам, але і будзе адыгрываць вялікую ролю ў фарміраванні грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення.

Іван Дзмітрыевіч  Дасько

Іван Дзмітрыевіч Дасько

Іосіф Казіміравіч і Зінаіда Аляксандраўна  Мохарт прымаюць кветкі ад першага сакратара РК ГА «БРСМ» Ксеніі Харашылавай

Іосіф Казіміравіч і Зінаіда Аляксандраўна
Мохарт прымаюць кветкі ад першага сакратара
РК ГА «БРСМ» Ксеніі Харашылавай

Наталля  ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.