Віншаванне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

sm_full

Директору

ОАО «Городейский

сахарный комбинат»

Михаилу Васильевичу Криштаповичу

Уважаемый

Михаил Васильевич!

Сегодня, в день Вашего 60-летия, примите наши искренние поздравления и благодарность за Ваш наполненный свершениями трудовой путь и годы жизни, отданные нашему району. 19 лет Вы руководите открытым акционерным обществом «Городейский сахарный комбинат».  В тяжелейшее переломное время, когда стоял вопрос о существовании комбината как такового или превращения его в заготовительный пункт, придаток к Слуцкому сахарному комбинату, Вы взяли на себя огромную ответственность за его судьбу. Сумели сохранить кадры и убедить людей, что у них есть перспектива и есть возможность принять условия нового времени, превратить их в реалии жизни. За годы Вашей работы прошло техническое перевооружение комбината, проведена модернизация и полная автоматизация производства, мощность переработки свеклы в сутки увеличилась в 4 раза, был построен склад бестарного хранения сахара емкостью 50 тысяч тонн, создана сырьевая зона комбината —  20 районов в трех областях республики. Свеклу на комбинат поставляют 115 свеклосеющих хозяйств.

Трудно переоценить ваши заслуги в создании комфортных условий и для работы, и для отдыха людей, внимание, которое Вы проявляете к развитию культуры и спорта поселка, сердцем которого является сахарный комбинат.

Ваша забота об интересах простого труженика не осталась незамеченной — представителями трудовых коллективов Несвижского, Клецкого и Копыль-ского районов Вы были выдвинуты в Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь, где плодотворно работали с 2008 по 2012 год, являясь членом делегации Национального собрания Республики Беларусь в Парламентской ассамблее Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе.

В связи с юбилеем желаем Вам, уважаемый Михаил Васильевич, крепкого здоровья, бодрости, оптимизма и созидательной энергии, которая всегда необходима человеку и тем, кто его окружает.

Несвижский районный

исполнительный комитет.

Несвижский районный

Совет депутатов.

 

Дырэктару

ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”

Міхаілу Васільевічу КРЫШТАПОВІЧУ

Паважаны Міхаіл Васільевіч!

Калектыў дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны” шчыра віншуе Вас з юбілейным днём нараджэння!

Вы — чалавек справы, і Вашы невычарпальная энергія і працаздольнасць, смеласць і ўменне браць на сябе адказнасць і пераадольваць усе цяжкасці на шляху да поспеху заўсёды былі вашымі адметнымі рысамі. Акрамя непасрэдна вытворчай дзейнасці, Вы ўдзяляеце шмат увагі развіццю сацыяльнай сферы свайго прадпрыемства і пасёлка, для якога гэта прадпрыемства з’яўляецца стрыжнем і асновай жыцця.

Дзякуем Вам за плённае супрацоўніцтва з нашым выданнем, за разуменне няпростай журналісцкай працы.

Шчыра жадаем Вам яшчэ доўга заставацца такім жа творчым, энергічным, дальнабачным, нераўнадушным да патрэб іншых лю-дзей чалавекам, якім Вы ёсць. Няхай у зменлівай плыні дзён з Вамі застаюцца нязменныя велічыні — цеплыня і падтрымка блізкіх, вернасць сяброў, надзейнасць дзелавых партнёраў. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае любоў да жыцця і яно заўсёды адказвае ўзаемнасцю, адкрываючы новыя шляхі і нязведаныя гарызонты.

З юбілеем!

 

 

З юбілеем!

Паважаны  Міхаіл Васільевіч

КРЫШТАПОВІЧ!

Сардэчна віншую Вас с 60-гадовым юбілеем! Ваш жыццёвы шлях, несумненна,  з’яўляецца ўзорам добрасумленнага служэння Айчыне, беларускаму народу, прыкладам адданасці сваёй справе. Ваш высокі прафе-сіяналізм, неабыякавасць, пастаянны творчы пошук, клопаты пра чалавека працы заваявалі павагу і пашану ў калектыве.

Жадаю Вам далейшых поспехаў, новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

КРЫШТАПОВІЧУ

Міхаілу Васільевічу, дырэктару

ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”

Паважаны Міхаіл Васільевіч! Прыміце самыя  цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды Вашага  юбілею. Вы шмат гадоў прысвяцілі кіраўніцтву вытворчымі калектывамі, праявілі і праяўляеце  сапраўдныя лідарскія якасці, пастаянна шукаючы новыя  шляхі ў арганізацыі вытворчага працэсу, у вырашэнні сацыяльных пытанняў.

Няхай і далей Вашы добрыя  памкненні паспяхова ажыццяўляюцца на карысць цэлага грамадства і кожнага чалавека паасобку! Здароўя Вам, шмат светлых, радасных дзён, верных сяброў і надзейных паплечнікаў!

З павагай Мікалай ІВАНЧАНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.