Выставы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выставы

У салоне-галерэі «Скарбніца» адкрылася выстава жывапісных работ сноўскага мастака, члена Беларускага саюза майстроў Алега Пракарыны «Parsuna — D44». Увазе гледачоў прапанавана 7 вялікіх палотнаў з выявамі жанчын у розным настроі, у розных рэаліях жыцця.
Алег Пракарына нарадзіўся ў вёсцы Сіняўка Клецкага раёна, у 1993 годзе закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. У гэтым жа годзе стаў лаўрэатам арт-сесіі ў Віцебску. У мастацкіх выставах прымае ўдзел з 1988 года, працуе ў розных жанрах — графіцы, жывапісе, скульптуры, інсталяцыі, перфомансе. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Грэцыі, Францыі, Ізраіля, Сірыі, Японіі, ЗША.
Выстава Алега Пракарыны ў салоне-галерэі «Скарбніца» прадоўжыцца да канца красавіка.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.