“Яечак сёлета багата, мы шчыра сустракаем свята!”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC01524

Напярэдадні самага вялікага свята ў праваслаўных вернікаў, свята светлага, радаснага і поўнага ўсяго самага найлепшага — Вялікадня — у раённым цэнтры культуры адбылося адкрыццё  IX  раённай пасхальнай выставы “Яечак сёлета багата, мы шчыра  сустракаем свята!”  Усіх прысутных прыйшлі павіншаваць благачынны  цэркваў Нясвіжскай акругі, пратаіерэй Аляксандр Данчанка, святар храма Святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца г. Нясвіжа Павел Фокін, пробашч Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы Пётр Шарко.

DSC01489

Установы культуры раёна прапанавалі цікавую выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Упершыню ў ёй прынялі ўдзел пражываючыя Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Усе работы — светлыя і радасныя. Кожны з удзельнікаў уклаў часцінку свайго таленту, душы, вось таму і атрымалася прыгожая выстава.

На мерапрыемстве было адзначана, што народныя майстры Беларусі нашы зямлячкі А.А. Хоміч (майстар саломапляцення) і В.У. Сцепановіч (майстар па вышыўцы)  таксама прымаюць удзел у гэтай выставе. На памяць ім падаравалі кнігі пра народных майстроў Мінскай вобласці.

Алена ГАЛЯК.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.