Юбілей пісьменніка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSCN0990

Кожны год наша краіна адзначае юбілеі вядомых людзей. Гэты год асабліва багаты на юбілеі многіх беларускіх  паэтаў і пісьменнікаў. Сярод іх — і народны  пісьменнік Iван Пятровіч Шамякін.

У  ДУА “СШ №2  г.п. Гарадзея” прайшло мерапрыемства,  прысвечанае 95-годдзю з дня яго нараджэння. Вучні нашай школы з нецярпеннем чакалі гэтага дня. І вось ён настаў. З самай раніцы школа напоўнілася галасамі дзяцей. Вучні 5—11 класаў прыйшлі пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка. На сцэне трымалі слова вучні старэйшых класаў.

Яны  падрыхтавалі цiкавыя звесткi пра жыццё і творчасць пісьменніка. Гучалі  вершы і песні, прысвечаныя Шамякіну. Гледачы ўбачылi ўрыўкі з дакументальных і мастацкіх фільмаў, пазнаёміліся з апошнім  інтэрв’ю  пісьменніка. У выкананні дзяўчынак сёмага класа быў пастаўлены танец на песню “Жураўлі на Палессе ляцяць” вядомага ансамбля “Песняры” (на фота).

Ніхто не застаўся абыякавым да інсцэніровак па рамане “Сэрца на далонi”, аповесцi  “Непаўторная вясна”, аповесці-рэквіеме “Слаўся, Марыя!”, прысвечанай  жонцы пісьменніка, Марыі Філатаўне, каханне да якой ён пранёс праз усё жыццё.

Закончылася мерапрыемства песняй Карыны Жуковіч “Маці-зямля” ў выкананні Вольгі Захарэц, былой вучаніцы нашай школы, а зараз — маці вучня 8-га класа.

Дзякуючы мерапрыемству, кожны прысутны даведаўся шмат новага пра цікавыя старонкі з  біяграфіі  народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

Хочацца падзякаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Чаславе Баляславаўне Сцефановіч і Святлане Мікалаеўне Качановіч, а таксама ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Аліна ДЗЯРУГА,

вучаніца 11 класа

ДУА “СШ №2 г.п. Гарадзея”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.