Жыллё для вяскоўцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

арендное

Прыняты меры па змяншэнні цякучасці кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях, зніжэнні колькасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На гэта нацэлены нормы Указа №97, які падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Указ прадугледжвае, што сельгасарганізацыя, прадаючы свайму работніку заселенае ім жыллё, пабудаванае з прыцягненнем ільготнага крэдыту ААТ «Белаграпрамбанк», які не пагашаны, пераводзіць на грамадзяніна гэты доўг. Пры гэтым работнік пагашае яго на працягу не больш як 40 гадоў пад 1 працэнт гадавых пры ўмове далейшай работы ў арганізацыі не менш за 15 гадоў.

Незаселеныя жылыя памяшканні прадаюцца грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сельскагаспадарчай арганізацыі. У выпадку адсутнасці маючых патрэбу продаж такога жылля можа ажыццяўляцца на аўкцыёне.

Мінімальная цана жылля пры прамым продажы грамадзянам павінна быць не меншая за балансавы (адбудоўчы) кошт жылых памяшканняў на 1 студзеня года, у якім яны прадаюцца.

Работнікі сельгасарганізацый, арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, спажывецкай кааперацыі, органаў унутраных спраў, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах, а таксама звольнены з гэтых арганізацый у сувязі з выхадам на пенсію, могуць плаціць за жыллё да 20 гадоў штомесяц роўнымі долямі без індэксацыі плацяжоў і ўнясення першапачатковага ўзносу.

Згодна з Указам №97, мясцовыя Саветы дэпутатаў і орган кіравання сельскагаспадарчай арганізацыі вызначаюць неабходны для набыцця жылога памяшкання стаж работы грамадзяніна і членаў яго сям’і ў сельскагаспадарчай арганізацыі (але не больш за 15 гадоў), а таксама падставы для адмовы грамадзянам у набыцці жылля і іншыя ўмовы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.