Малако майскай дэкады

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

надои

За дзесяць дзён мая валавы надой малака ў сельгас-прадпрыемствах раёна дасягнуў 35966,2 ц, што складае 106 % да адпаведнага ўзроўню 2015 г. Найбольшага перавышэння леташняга паказчыка дасягнулі ААТ “Сейлавічы” — 117 %, ААТ  “Грыцкевічы” — 112 %, ААТ “Юшавічы” — 110 %.

Сярэдні надой малака ад адной фуражнай каровы па раёне  — 214,2 кг, што на 10,8 кг больш леташняга. Самая высокая  прадуктыўнасць — у СВК “Агракамбінат Сноў” (285 кг), СВК “Гарадзея” (233 кг), ААТ “Юшавічы” (229 кг), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (228 кг). Высокай прыбаўкі дабі-ліся ААТ “Сейлавічы” (+32,4 кг), “Грыцкевічы” (+22,6 кг), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (+19,1 кг), ААТ “Юшавічы” (+17,6 кг), СВК “Агракамбінат Сноў” (+11,2 кг).

Продаж малака дзяржаве склаў па раёне 33197 ц — 106 % да леташняга ўзроўню. Найбольшы аб’ём рэалізацыі — у агракамбінаце “Сноў” (7678,2 ц; 106 % да мінулагодняга). На 20 % павялічыла аб’ём продажу  ААТ “Сейлавічы”, на 12 % — “Юшавічы”.

Таварнасць малака па раёне дасягнула 92,3 %, што на 0,3 % вышэй за 10 дзён мая 2015 г. На 2 % павялічылі яе “Нясвіжскія Астроўкі”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Юшавічы” і “Сейлавічы”.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.