На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактор весной

У сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны працягваецца  сяўба кукурузы. Па стане на раніцу 3 мая яна займала 6113 га пры  плане 10614 га (57,6 %). Поўнасцю засеяны запланаваныя плошчы ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. Набліжаецца да завяршэння работа ў ААТ “Лань-Нясвіж” (97 %; пасеяна 970 га) і “Грыцкевічы” (85 %; пасеяна 438 га). Найбольшую плошчу кукуруза  зойме ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 1793 га.

* * *

Бульба пасаджана на плошчы 130,5 га (70 %). У т.л. на 50 га — у агракамбінаце “Нясвіжскі”, на 43 га — у агракамбінаце “Сноў”.

* * *

Механізатары прыступілі да хімічнай праполкі яравых збожжавых культур. Яна праведзена на 285 га.

Цукровыя буракі праполаны на 1258 га (22 %). У т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — 67 %, “Новае жыццё” — 63 %, СВК “Агракамбінат Сноў” — 60 %. Гэтая работа праведзена таксама  на 470 га кукурузы (4 %).

* * *

На тэрыторыі раёна актыўна вядзецца барацьба з баршчавіком, які засмечвае палі, прысядзібныя ўчасткі і ўскрайкі лесу на плошчы 18,4 гектара.

У наступных нумарах “НН” мы падрабязней раскажам аб гэтым.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.