ПА ПРЫНЦЫПАХ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЗАКАНАДАЎСТВА І МІЖНАРОДНАГА ПРАВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Маючыя адбыцца парламенцкiя выбары ў Беларусi павiнны прайсцi ў дэмакратычнай i спакойнай атмасферы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства. «Народнае волевыяўленне, паводле iснуючай практыкi, павiнна прайсцi ў абсалютна дэмакратычнай i спакойнай атмасферы i, самае галоўнае, на найвышэйшым арганiзацыйным узроўнi, як гэта ў нас заўсёды было», — сказаў Прэзiдэнт. Паводле слоў Кiраўнiка дзяржавы, асаблiвую ўвагу трэба ўдзялiць фармiраванню выбарчых камiсiй, у склад якiх павiнны ўвайсцi дастойныя прадстаўнiкi працоўных калектываў, палiтычных партый i грамадскiх аб’яднанняў. «Па традыцыi ў краiну прыедуць i мiжнародныя наглядальнiкi. Абмяжоўваць iх колькасць нам не трэба», — заявiў Прэзiдэнт.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.