Свята радасці і смутку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас жалобнага мітынгу ў гарадскім парку ля Брацкай магілы воінаў і партызанаў,  якія загінулі пры вызваленні Нясвіжа, ізноў сталі ў строй воіны “Бессмяротнага палка”. Іх партрэты як сімвал гонару і памяці трымала ў руках юнае пакаленне несвіжан

Дзень Перамогі — адзінае свята, якое мы сустракаем са слязьмі на вачах. Памяць аб вайне адклікаецца болем у нашых душах,

а Перамога напаўняе радасцю і гонарам нашы сэрцы. Штогод галоўныя

героі свята — ветэраны Вялікай Айчыннай. Ім прысвячаюцца

ўсе вершы і песні, усе ўрачыстыя мерапрыемствы гэтага дня.

Аб тым, як сёлета праходзіла святкаванне Дня Перамогі ў Нясвіжы —

наш фотарэпартаж.

Святочнае шэсце  ўзначальваюць прадстаўнікі воінскай часці 97047

Святочнае шэсце
ўзначальваюць прадстаўнікі воінскай часці 97047

Малалетняя вязніца  фашызму  Ганна Міхайлаўна  Ляшчынская

Малалетняя вязніца
фашызму Ганна Міхайлаўна
Ляшчынская

Акцыю “Бессмяротны полк” горача падтрымалі многія жыхары горада і раёна. На першым плане — з партрэтам бацькі,  ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,  протаіерэя  Дзмітрыя Хмеля ідзе яго сын Расціслаў Хмель

Акцыю “Бессмяротны полк” горача падтрымалі многія жыхары горада і раёна. На першым плане — з партрэтам бацькі,
ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,
протаіерэя Дзмітрыя Хмеля ідзе яго сын Расціслаў Хмель

На святочную  сустрэчу  ў цэнтральную  раённую  бібліятэку  ветэран  Вялікай  Айчыннай вайны  Надзея  Мікалаеўна  Арсеньева  прыбыла  ў суправаджэнні дачкі Наталлі  Васільеўны  Шчурскай.  Надзея Мікалаеўна ваявала  на ІІІ Беларускім  і І  Украінскім  франтах.  Узнагароджана ордэнам  Айчыннай вайны  2-й ступені, юбілейнымі медалямі,  “Медалём за доблесную  працу. У азнаменаванне  100-годдзя  з дня нараджэння У.І. Леніна”

На ўшанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны  ў цэнтральнай раённай бібліятэцы да герояў дня звяртаецца старшыня раённага Савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі.  Побач з ім — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны  Георгій Рыгоравіч Галдзецкі і Іван Дзмітрыевіч Дасько

На ўшанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
ў цэнтральнай раённай бібліятэцы да герояў дня звяртаецца старшыня раённага Савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі.
Побач з ім — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны
Георгій Рыгоравіч Галдзецкі і Іван Дзмітрыевіч Дасько

Малалетнія вязні  фашызму, сястра і брат  Марыя Іванаўна і Аляксандр Іванавіч Гладкія, малалетні  вязень  фашызму  Віктар Ціханавіч Фісенка з жонкай Надзеяй Паўлаўнай

Малалетнія вязні фашызму, сястра і брат
Марыя Іванаўна і Аляксандр Іванавіч Гладкія,
малалетні вязень фашызму
Віктар Ціханавіч Фісенка з жонкай Надзеяй Паўлаўнай

Падчас жалобнага мітынгу ў гарадскім парку ля Брацкай магілы воінаў  і партызан, якія загінулі падчас вызвалення Нясвіжа,  памяць загінуўшых разам з ветэранамі  Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўваюць  член Савета Рэспублікі Мікалай Радаман,  першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

Падчас жалобнага мітынгу ў гарадскім парку ля Брацкай магілы воінаў
і партызан, якія загінулі падчас вызвалення Нясвіжа, памяць загінуўшых разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўваюць член Савета Рэспублікі Мікалай Радаман, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

Партрэт прабабулі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  Еўлампіі Васільеўны Гусевай трымае яе праўнук,  суворавец Максім Лук’янаў

Партрэт прабабулі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Еўлампіі Васільеўны Гусевай трымае яе праўнук, суворавец Максім Лук’янаў

(Працяг — у наступным

нумары  «НН»).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.