З прыкметным ростам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

dowy

За 25 дзён мая валавы надой малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна склаў 91182,6 ц — 105,1 % да мінулагодняга перыяду. Найбольшы тэмп росту — у ААТ “Сейлавічы” (115 %), ААТ “Грыцкевічы” і “Лань-Нясвіж” (па 109 %).

На 1 фуражную карову ў сярэднім па раёне атрымана 543 кг малака (+23,1 кг). У СВК “Агракамбінат Сноў” надаілі па 714 кг (+23,1 кг), у СВК “Гарадзея” — 590 кг (+4,6), у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 584 кг (+23,8), у ААТ “Юшавічы” — 582 кг (+36,6). Самай высокай прыбаўкі дабіліся ААТ “Сейлавічы” (+75,2 кг), ЗАТ “Агракам-бінат Нясвіжскі” (+46,7 кг), ААТ “Грыцкевічы” (+45,8 кг).

Дзяржаве прададзена 83713,2 ц малака (105,2 % да мінулагодняга ўзроўню). Значна прыбавілі ў рэалізацыі “Сейлавічы” (тэмп росту — 117 %), “Нясвіжскія Астроўкі”, “Юшавічы” і “Агракамбінат Нясвіжскі” (па 111 %). Таварнасць па раёне — 91,8 %, у т.л. па 94 % — у “Нясвіжскіх Астроўках”, “Снове”, “Новым жыцці” і “Лань-Нясвіж”.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.