Алена ЖУРАЎЛЁВА: “Адукацыя — на працягу ўсяго жыцця”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_1201 (1)

“Якаснага ўдасканалення патрабуе сёння сістэма адукацыі

Я не кажу аб нейкай рэформе, ломцы, як у нас прывыклі гэта рабіць. Удасканаленне. Трэба рабіць наступны крок…”

З паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Як мы ведаем, 22-23 чэрвеня ў Мінску пройдзе V Усебеларускі народны сход. На ім будзе прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады. Яна вызначыць стратэгію далейшага дзяржаўнага кіраўніцтва, па-кладзе чарговую цаглінку ў нашу будучыню. Яе асноўныя палажэнні і будуць абмяркоўвацца на высокім форуме.

Наш раён на ім будуць прадстаўляць 14 пасланнікаў. Сярод іх — дырэктар установы адукацыі “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Алена Васільеўна ЖУРАЎЛЁВА.

— Што б Вы хацелі пачуць на сходзе? Адказы на якія пытанні, што хвалюць як кіраўніка навучальнай установы, дэпутата раённага Савета дэпутатаў, проста як грамадзянку Беларусі?

З гэтымі пытаннямі я звярнулася да Алены Жураўлёвай. Вось што адказала Алена Васільеўна:

— У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія гады адбыўся надзвычайны, касмічны скачок у развіцці грамадства. Новыя тэхналогіі, інтэрнэт проста перакулілі свет. Патрабуецца іншая якасць работы па ўсіх накірунках і, перш за ўсё, у адукацыі. Адукацыя — гэта падмурак развіцця грамадства. Усе мы хочам, каб нашы дзеці і ўнукі былі лепшымі, чым мы. А для гэтага мы абавязаны забяспечыць ім дастойны ўзровень падрыхтоўкі на ўсіх ступенях адукацыі. Мы, педагогі, павінны ісці ў нагу з часам, а дзесьці — і апераджаць яго, рыхтаваць дзяцей да такога дынамічнага жыцця, якое хутка мяняецца, вучыць іх авалодваць новымі ведамі і ўменнем свабодна, творча мысліць. У цяперашні час мы маем новую парадыгму: “Адукацыя — на працягу ўсяго жыцця” замест ранейшай — “Адукацыя — на ўсё жыццё”. Упэўнена, што кожны педагог разумее: быць раўнадушным, пасіўным, працаваць без ініцыятывы, без “агеньчыка”, любві да дзяцей, без яркага імкнення да ведаў нельга.

Перад намі шмат нявырашаных задач. Па-ранейшаму адзначаецца нізкі прэстыж прафесіі настаўніка. Недастатковым з’яўляецца ўдзел сям’і ў нашай агульнай справе — выхаванні моладзі. Існуе праблема якасці падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У сістэме школьнай адукацыі большую частку працуючых складаюць жанчыны і толькі 15 % — мужчыны; у сувязі з гэтым сучасныя дзеці часта маюць перад сабой прыклад толькі жаночых паводзін — на жаль, сфера адукацыі малапрыцягальная для мужчын. Ёсць праблема недастатковай  матывацыі ў атрыманні ведаў. Мае месца часам невысокая якасць падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у нашай сферы, бо, бывае, на педагагічныя спецыяльнасці паступаюць дзеці без матывацыі.

Таму на пятым Усебеларускім народным сходзе хацелася б пачуць аб задачах і перспектывах далейшага развіцця сістэмы адукацыі і выхавання моладзі, аб развіцці сямейнай інфраструктуры, павышэнні адказнасці сям’і за выхаванне дзяцей, аб стратэгіі і тактыцы ў рабоце з моладдзю, аб тым канкрэтным, што дапаможа павысіць прэстыж прафесіі настаўніка.

— Як у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы вырашаюцца пастаўленыя перад калектывам задачы?

— У нашым каледжы склалася эфектыўная сістэма прафарыентацыйнай работы. Выпускнікі ўсіх спецыяльнасцей (а іх у нас пяць) запатрабаваны на рынку працы, усе яны працаўладкаваны. Гэта — вынік мэтанакіраванай работы з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў. У нас заключаны дагаворы з 18 аддзеламі адукацыі, спорту і турызму Мінскай вобласці, з ААТ “Белаграздраўніца”. Прыносіць плён і супрацоўніцтва з 11 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, што дазваляе нашым выпускнікам атрымліваць вышэйшую адукацыю ў скарочаныя тэрміны, а гэта эканамічна выгадна.

Найбольш эфектыўным накірункам з’яўляецца ўключэнне навучэнцаў у навукова-даследніц-кую і праектную дзейнасць. Яны неаднойчы станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у тым ліку ва Усерасійскіх юнацкіх Чытаннях імя Вярнадскага ў Маскве, у конкурсе-праекце даследчых работ “Прызма”, у міжнароднай мала-дзёжнай канферэнцыі “Навуковыя імкненні”, ва Усерасійскай навукова-інавацыйнай канферэнцыі “Адкрый у сабе вучонага” ў Санкт-Пецярбургу, у рэспубліканскім фестывалі па эканоміцы і прадпрымальніцтве “Лесвіца Поспеху” і іншых. Думаю, што трэба ўлічваць гэтыя дасягненні пры паступленні ў профільныя навучальныя ўстановы.

Навучэнцы каледжа не толькі атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. У нас актыўна працуюць навуковае таварыства “Спасціжэнне”, краязнаўчы клуб “Спадчына”, педагагічны атрад “НесКо”, маладзёжны атрад аховы правапарадку, валанцёрскі атрад “Эра міласэрнасці”. Мы ганарымся народным інструментальным калектывам “Нясвіжскія лыжкары”.

— Алена Васільеўна, давайце раскажам пра канкрэтныя дасягненні канкрэтных навучэнцаў. Чытачам будзе цікава.

— Спіс дасягненняў нават за адзін 2015-2016 навучальны год давалі значны. Возьмем каманд-ныя заваёвы: у абласным конкурсе на лепшую ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі па выніках 2015 года Нясвіжскі каледж заняў другое месца; студэнцкі педагагічны атрад “НесКо” стаў пераможцам на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр 2015”; народны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” стаў лаўрэатам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”; маладзёжны атрад аховы правапарадку заняў 1 месца ў абласным вучэбна-метадычным зборы байцоў МААП “Бяспечны выбар”; наша каманда “Кліо” атрымала дыплом II ступені ў намінацыі “Лепшы сацыяльны бізнес-праект” на рэспубліканскім фестывалі па эканоміцы і прадпрымальніцтве “Лесвіца Поспеху 2016”. Зборная каманда каледжа ўдзельнічала ў раённых спартыўных спаборніцтвах, прысвечаных Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам: у міні-футболе — 1месца, дартсе і гіравым спорце — 3 месцы; зборныя юнакоў і дзяўчат на абласных спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі занялі другія месцы, а зборная дзяўчат па валейболе — трэцяе месца. Нашы юнакі Андрэй Лабко, Мікалай Лапушок і Мікіта Шыян у складзе зборнай раёна ўдзельнічалі ў абласных спаборніцтвах па праграме летняга шматбор’я “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Каманда Нясвіжчыны заняла 1 месца.

Уладальнікамі Дыпломаў I ступені Міжнароднага форуму вучнёўскай і студэнцкай моладзі “Першы крок у навуку 2015” сталі нашы навучэнцы Валерыя Рацкевіч, Аляксей Крывашэй, Алеся Мялік і Аксана Манкевіч. Яны ж удзельнічалі ў конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці; Валерыя Рацкевіч заваявала Дыплом I ступені, яе таварышы — Дыпломы II ступені. На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Тэхнаінтэлект-2016” Валерыя Рацкевіч атрымала Дыплом I ступені ў намінацыі “Жывапіс”, Ванесса Карпава — Дыплом I ступені ў намінацыі “Малюнак”. На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу творчых дасягненняў вучнёўскай моладзі “Праз творчасць — да майстэрства” Анжаліка Ісаеня і Вераніка Мароз заваявалі Дыпломы I ступені ў намінацыі “Маке-ціраванне”, Аксана Сланімская — Дыплом II ступені ў намінацыі “Мастацкая фатаграфія”. Валерыя Рацкевіч стала пераможцай і мае Дыплом I ступені III Усера-сійскай навукова-інавацыйнай канферэнцыі “Адкрый у сабе вучонага”. Яна ж узнагароджана Дыпломам лаўрэата (пераможцы), Граматай “За лепшае прадстаўленне работы” XXIII Усерасійскіх юнацкіх Чытанняў імя Вярнадскага. Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “За самабытнасць мастацкага ўвасаблення” (напрамак “Макеціраванне”) за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе творчых дасягненняў вучнёўскай моладзі “Праз творчасць — да майстэрства” атрымала Антаніна Ісаеня. Аксана Сланімская — уладальнік Дыплома II ступені ў намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” IX рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон-2015”. Дыпломы III ступені — у Алесі Мялік і Валерыі Рацкевіч, заваяваныя на VII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Навуковыя імкненні 2016”. Вераніка Мароз стала лаўрэатам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. У гэтым навучальным годзе Аксана Сланімская ўпершыню ўдзельнічала ў II рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “World Skills Belarus-2016”. Заняла 5 месца. Дзяўчыне ўручаны Дыплом ад незалежнага эксперта “Belor Design”.

— Уражвае… А хто кіруе вашымі навучэнцамі, хто ідзе побач з імі па шляху пошукаў і здзяйсненняў?

— Гэта нашы выкладчыкі: Алена Міхайлаўна Рацкевіч, Алена Аляксееўна Мацэль, Таццяна Валянцінаўна Вярыга, Юрый Валянцінавіч Зізіка, Людміла Аляксееўна Карачун, Марына Пятроўна Канавалава, Міхаіл Нэлікавіч Канавалаў, Святлана Генадзьеўна Які-менка, Уладзімір Вячаслававіч Ліпень, Вольга Эдуардаўна Юхноўская, Людміла Васільеўна Ганчарык, Уладзімір Яўгенавіч Сухавей.

— Алена Васільеўна, зараз заканчваецца чарговы навучальны год. У каледжы ідуць выпускныя экзамены. 30 чэрвеня — выпускны вечар, час развітання юнакоў і дзяўчат з каледжам, з выкладчыкамі. У маладых — новыя шляхі-дарогі. У вашага калектыву зноў — прыёмная кампанія. Што новае з’я-віцца ў навучальнай установе?

— Сёлета, як і раней,  будзем весці набор па спецыяльнасцях “замежная мова”, “пачатковая адукацыя”, “фізічная культура”, “турызм і гасціннасць”. З’явіцца і новая — “дашкольнае выхаванне”; форма адукацыі — дзённая бюджэтная і платная, тэрмін навучання — 3 гады 10 месяцаў. Прыём будзем весці без уступных экзаменаў, па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб агульнай базавай адукацыі.

— Алена Васільеўна, і яшчэ адно пытанне — больш асабістага кшталту. Ведаю, што на мінулым тыдні Вы на працу выйшлі з чарговага адпачынку. Дзе яго праводзілі? Чаму аддаяце прыярытэты.

— У санаторыі “Сасновы бор”. Вельмі спадабалася. У розныя часы была ў “Радоне”, “Бярэсці”, “Прыазёрным”. Люблю адпачываць на ўлонні беларускай прыроды. Яна супакойвае, наталяе сілай і добрай энергіяй…

Гутарыла

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.