Баршчэўнік? Знішчаць!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

es2067662

Па-ранейшаму актуальнай застаецца барацьба на нашых землях з раслінай-агрэсарам — баршчэўнікам Сасноўскага. Небяспеку ён уяўляе сабой як для прыроды, так і для здароўя людзей. Баршчэўнік выцясняе мясцовыя віды раслін. Калі яго сок трапляе на скуру чалавека, на ёй утвараецца апёк.

Баршчэўнік надта пладавіты. Адна дарослая расліна здольная пакінуць пасля сябе да 100 000 патомкаў. Таму да цвіцення і паспявання насення гэтай расліны дапускаць ні ў якім разе нельга.

Баршчэўнік Сасноўскага расце ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці. На жаль, шмат яго і ў нашым раёне — 18,4 гектара. Работа па знішчэнні вядзецца даволі актыўная, механічнымі і хімічнымі метадамі.

Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч, сёлета Нясвіжскі райвыканкам прыняў рашэнне аб выдзяленні з раённага бюджэту сродкаў у суме 40 мільёнаў рублёў для набыцця ядахімікатаў. Іх закупілі ЗАТ «1 Мая», ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», «Сейлавічы». Мінулай восенню прэпараты набылі ААТ «Лань-Нясвіж» і «Юшавічы». Кіраўнік раённай экалагічнай службы адзначыў, што барацьбу з ядавітай раслінай асабліва актыўна вялі летась у «Юшавічах» і «1 Мая». Так трэба дзейнічаць і далей.

Спецыялісты ЗАТ «1 Мая» стараюцца ўвесці ў севаабарот зямлю, дзе рос баршчэўнік. Так, каля вёскі Лесуны ў мінулым годзе правялі перазалужэнне траў на такіх участках. А сёлета зааралі поле ў Мысліве і пасеялі кукурузу. Участак знаходзіцца пад пастаянным кантролем галоўнага агранома закрытага акцыянернага таварыства Анатолія Міхлая. Ён расказаў, што толькі хімічным спосабам знішчыць баршчэўнік, не пашкодзіўшы кукурузы, даволі праблематычна, таму час ад часу, калі з глебы прабіваюцца ўсходы нежаданай расліны, адпраўляюць рабочых высякаць іх уручную.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.