Брацкія адносіны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Развiццё беларуска-кубiнскiх адносiн абмеркавана на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi са спецыяльнымi прадстаўнiкамi Фiдэля Кастра. «Думаю, на Кубе не горш ведаюць, чым у Беларусi, што ў нас заўсёды былi i застаюцца самыя добрыя, брацкiя адносiны», — заявiў Прэзiдэнт Беларусi, дадаўшы, што ў нашай краiны нiколi не было закрытых тэм для супрацоўнiцтва з Кубай. Так i застаецца на сённяшнi дзень. Адной з тэм сустрэчы сталi навуковыя распрацоўкi ў сферы сельскай гаспадаркi. Памочнiк Фiдэля Кастра Гiльерма Льепiс Перэс таксама падкрэслiў выключна дружалюбны характар беларуска-кубiнскiх адносiн.

 

ШАС. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якое прайшло ў Ташкенце, сталіцы Узбекістана. Гэта быў першы саміт ШАС, у якім Беларусь прыняла ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.

У сваім выступленні на саміце беларускі лідар заявіў аб намеры Беларусі актыўна ўдзельнічаць у рабоце арганізацыі па ўсіх кірунках, якія маюць узаемны інтарэс. “Цвёрда перакананы ў тым, што ШАС з’яўляецца запатрабаванай перагаворнай пляцоўкай для калектыўнай выпрацоўкі механізмаў процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам”, — адзначыў ён.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.